Вы тут

У Кітаі праведзена 864 тысячы аварыйна-выратавальных аперацый


Сёлета ў Кітаі назіраецца павелічэнне колькасці аварыйна-выратавальных аперацый, перадае «Сіньхуа».


Паводле апошніх звестак, у краіне праведзена 864 тысячы такіх аперацый, што на 5,2 працэнта больш у гадавым вылічэнні, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пажарна-выратавальнага ўпраўлення КНР Лі Ваньфэн, дадаўшы, што ў ходзе гэтых аперацый было выратавана або эвакуіравана 131 тысяча чалавек.

За адпаведны перыяд найбольш часта сустракаемым тыпам надзвычайных здарэнняў сталі пажары, склаўшы больш за палову ўсіх аварыйна-выратавальных аперацый. Пры гэтым раёнамі, якія найбольш пацярпелі ад пажараў, сталі ўсходнія рэгіёны Кітая. Лі Ваньфэн адзначыў, што ў той жа час паўднёвыя рэгіёны краіны асабліва пацярпелі ад стыхійных бедстваў з-за моцных канвектыўных з’яў надвор’я, такіх як навальніцы, паводкі і апоўзні.

Як вядома, што вышэйзгаданае ведамства было заснавана ў студзені 2023 года, аб’яднаўшы дэпартаменты па аварыйна-выратавальнай рабоце і ахове лясоў ад пажараў пры Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.