Вы тут

У Мядзельскім раёне прайшоў юбілейны велапрабег ратавальнікаў Міншчыны


Маштабнае спартыўнае мерапрыемства — Х юбілейны велапрабег ратавальнікаў Міншчыны, ветэранаў службы сталічнага рэгіёна і членаў іх сем’яў, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — прайшоў у Мядзельскім раёне пад роднымі сцягамі: Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Мядзельскага раёна. 


«На працягу 10 гадоў мы разам з вамі, з ветэранамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, з членамі сем’яў, нашымі сябрамі, сустракаемся на такіх выдатных мерапрыемствах, — адзначыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Сяргей Лапановіч. — Нас сёння 560 чалавек. Мы сустрэліся на цудоўнай Мядзельскай зямлі, якую па праву лічаць жамчужынай Рэспублікі Беларусь. Я жадаю нам усім пабольш усмешак, міру і дабра. Хай такіх мерапрыемстваў будзе як мага больш. X абласны велапрабег ратавальнікаў Міншчыны абвяшчаю адкрытым».

Старт велапрабегу быў дадзены ў аграгарадку Занарач каля мемарыяла ў памяць аб загінуўшых за вызваленне вёскі, а затым яго ўдзельнікі прайшлі па 39-кіламетровым маршруце праз вёскі Наносы і Нікольцы да базы адпачынку «Рудакова».

«Традыцыя велапрабегу Мінскага абласнога ўпраўлення МНС пачалася 10 гадоў таму, мне таксама пашчасціла прымаць у іх удзел. Хачу адзначыць, што ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца Мінскім абласным упраўленнем МНС, праводзяцца на высокім узроўні, — з прывітальным словам да ўдзельнікаў велапрабегу звярнуўся старшыня Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Прановіч. — Заўсёды прысутнічае патрыятызм, прыемна бачыць ветэранаў службы, якія перадаюць свой вопыт новаму пакаленню вогнеборцаў. А сёння я хачу ўсім пажадаць поспехаў і добрага настрою. Я рады ўсіх вас вітаць на гасціннай Мядзельскай зямлі».

Першым прыпынкам стала найпрыгажэйшае месца — сучасны экскурсійна-турыстычны комплекс «Наносы» — вёска XIX стагоддзя з унікальным этнакультурным комплексам на беразе возера Нарач, дзе час цячэ павольней, ежа — смачней, блізкія — радней, а навакольны каларыт апускае ў казку. Для самых маленькіх удзельнікаў велапрабегу была арганізавана экскурсія на конна-спартыўным комплексе, дзе рабяты змаглі пазнаёміцца з вослікам, які возіць на млын зерне, пакатацца на конях, пакарміць жывёл.

Наступным прыпыначным пунктам удзельнікаў велапрабегу стаў помнік «Партызанам Вілейшчыны» ў вёсцы Нікольцы, дзе былі ўскладзены кветкі ў памяць партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі былой Вілейскай вобласці. Тут неабходна ўспомніць гісторыю. 

У сакавіку 1944 года партызаны акружылі гітлераўскі гарнізон у горадзе Мядзель. На дапамогу акупантам высунулася падмога, і на беразе возера Нарач адбыўся жорсткі бой: партызаны брыгады імя Варашылава разграмілі нацысцкае падмацаванне. У 1952 годзе быў усталяваны помнік, а ў 1968 — узведзены велічны 24-метровы абеліск.

Удзельнікі велапрабегу з усіх рэгіёнаў Міншчыны арганізавалі маштабны флэшмоб, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Відовішчнае відэа захавала камера з вышыні птушынага палёту.

У завяршэнні спартыўна-масавага мерапрыемства на базе адпачынку «Рудакова» для ўдзельнікаў велапрабегу была арганізавана шырокая забаўляльная і спартыўная праграма, як для дарослых, так і для дзяцей. Песні ля вогнішча і каша, прыгатаваная на палявой кухні, караоке і дыскатэка — магчымасць адпачыць весела і ярка была ў кожнага. Свята дружбы і актыўнага адпачынку згуртавала калектыў і падарыла зарад бадзёрасці да наступнага велапрабегу, які адбудзецца ў 2025 годзе.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота з тэлеграм-канала «Мінская вобласць / пра галоўнае»,
Мядзельскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.