Вы тут

Наўгад не атрымаецца. Колькі навучэнцаў здалі ЦЭ на нуль балаў?


Колькі навучэнцаў здалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) на нуль балаў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.


Фота БелТА

Так, у 2024 годзе 64 удзельнікі ЦЭ набралі нуль балаў. У прыватнасці, па фізіцы такіх навучэнцаў было пяць, матэматыцы — 50, хіміі, гісторыі Беларусі і геаграфіі — па адным, біялогіі і грамадазнаўстве — па тры.

У мінулым годзе было 63 выпадкі нулявых рэзультатаў: па тры — па беларускай мове і грамадазнаўстве, па адным — па фізіцы, замежнай мове і Сусветнай гісторыі (навейшы час), пяць — па біялогіі, два — па гісторыі Беларусі, 47 — па матэматыцы.

Пры аналізе бланкаў адказаў навучэнцаў з нулявым рэзультатам выяўлена, што 38 бланкаў былі запоўнены толькі часткова. Пры гэтым пераважна была запоўнена толькі частка А, а ў частцы В было дадзена толькі некалькі адказаў. Пры гэтым у частцы А, дзе прадугледжваўся толькі адзін правільны адказ, такія навучэнцы часта ставілі некалькі метак (некаторыя прастаўлялі да пяці метак).

Пяць навучэнцаў спрабавалі ўгадваць адказы; 21 бланк запоўнены цалкам або практычна цалкам. Верагодна, навучэнцы спрабавалі рашыць заданні, але ўсе іх адказы былі няправільнымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.