Вы тут

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Над Менкай» прайшоў ў Строчыцах


Звон шчытоў і мячоў, клінкоў і кінжалаў, баявыя заклікі. Мужчыны і жанчыны, апранутыя ў адзенне сярэднявечча – такая рэчаіснасць нагадвала сцэнкі з кіно пра старадаўнія часы IХ-ХI стагоддзяў. На кастры награвалася вада для гарбаты, зялярка таўкла ў ступцы траўкі, паралельна распавядала сучаснікам пра карыснасць дароў лясоў і лугоў. Не менш цікавымі былі кропкі па рэканструкцыі танцаў, фефтавання, кавальстве, вырабе манет, пляценні букеціка-мотанкі. 


Адчуць вагу сапраўднага даспеха, дакрануцца да сярэднявечнай зброі, паўдзельнічаць у тагачасным кірмашы, пачуць музыку і дыханне мінулых стагоддзяў — праграма цікавая і разнастайная, якую падрыхтавалі і прапанавалі ўсім прысутнічаючым на гістарычным свяце прадстаўнікі клубаў «Клан МакВітан» і «Волат». Баявое майстэрства дэманстравалі таксама клубы рыцарскай рэканструкцыі: «Вейна», «Хірд Воўкі», «Срэбны Пегас», «Аарбург». У асноўным на мячах і на іншай халоднай зброі вяліся двухбоі. На невялікім рысталішчы рыцары паказалі паядынак на дзідах, якімі змагаліся рыцары-коннікі, седзячы ў сёдлах. Калі ж іх збівалі, яны вялі барацьбу з ворагам пешшу ўсімі магчымымі і не магчымымі сродкамі. Цікавыя паядынкі і забавы ад рыцарскіх клубаў і супрацоўнікаў музея падаравалі гасцям свята часцінку Сярэднявечча. 

Аляксандр Грыгор’еў

Фота: Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ, Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.