Вы тут

Грачоў: Дзіцячае аздараўленне — яскравы прыклад сацыяльнага курсу дзяржавы


Дзіцячае аздараўленне – яркі прыклад сацыяльнага курсу дзяржавы, адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў.


Фота БелТА

«Часам абывацель задае пытанне, што такое сацыяльная дзяржава, хоць мы часта расказваем пра гэта на ўсіх пляцоўках. Дзіцячае аздараўленне — адзін з яркіх прыкладаў гэтага курса сацыяльнай дзяржавы», — сказаў Вадзім Грачоў.

Ён растлумачыў, што аздараўленчыя лагеры сёння працуюць без рэнтабельнасці, на аздараўленне дзяцей дзяржава выдзяляе вялікія грошы. «І мясцовыя органы ўлады, і наймальнікі, і прафсаюзы са сваіх бюджэтаў адшукваюць магчымасці, каб практычна ў нуль вывесці гэтую сітуацыю, каб бацькі плацілі 10%. Гэта вельмі вялікая падтрымка для нашых бацькоў», — адзначыў намеснік старшыні ФПБ.

Дзіця са звычайнай, ня шматдзетнай сям’і, на працягу летняй аздараўленчай кампаніі можа пабываць у лагеры па больш таннай пуцёўцы тры разы. Адзін раз — у лагеры з кругласутачным знаходжаннем на 15 і больш дзён, яшчэ адзін раз — у лагеры з дзённым знаходжаннем на 15 і больш дзён. Таксама можна адпачыць у лагеры з кругласутачным знаходжаннем на працягу 9-12 дзён (гаворка ідзе пра профільныя лагеры). Некаторыя арганізацыі бяруць на сябе аплату ўсёй пуцёўкі, аднак у гэтым выпадку бацькі павінны даплаціць прадугледжаныя заканадаўствам не менш за 10% ад яе кошту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.