Вы тут

Што адбываецца з чалавекам кожныя 7 год?


За ўсё жыццё мы праходзім пэўную колькасць сямігадовых цыклаў. Кожны з якіх выводзіць нас на новы этап развіцця, ставіць перад намі новыя мэты і задачы. Кожныя сем гадоў цела і розум перажываюць крызіс. Ён звязаны з фізічнымі, інтэлектуальнымі і эмацыйнымі выдаткамі. Гэты пераломны момант з’яўляецца правадніком да наступнага цыкла — абнаўляюцца клеткі цела. 


Да 7 гадоў — развіваецца энергія і кожны можа заўважыць, што ў гэтым узросце ў дзяцей энергія плёскае праз край. Досвед, набыты ў гэтым узросце, лічыцца базавым і самым каштоўным, таму шмат залежыць ад бацькоў і навакольных людзей. Інтуіцыя ў гэты час з’яўляецца асновай спасцігання свету. У гэты перыяд назіраецца моцная сувязь з маці. Адбываецца гарызантальнае спазнанне свету, стварэнне пачуццяў. Пах маці, малако маці, голас маці, цеплыня маці, пацалункі маці з’яўляюцца першымі адчуваннямі. Перыяд, як правіла, заканчваецца вытраўленнем з ахоўнага кокана бацькоўсай любові і адкрыццём больш-менш халоднага астатняга свету.

Ад 7 да 14 год. Моцная сувязь з бацькам. Вертыкальнае спазнанне свету і стварэнне асобы. Бацька становіцца новым выключным партнёрам, саюзнікам у адкрыцці свету. Бацька пашырае ахоўны сямейны кокан. Ён становіцца арыенцірам. 

Ад 14 да 21. Бунт супраць грамадства. Пазнанне матэрыі. Стварэнне інтэлекту. Гэта крызіс падлеткавага ўзросту. З’яўляецца жаданне змяніць свет і разбурыць існуючыя структуры. Моладзь нападае на сямейны кокан, потым на грамадства ў цэлым. Падлетка спакушае ўсё, што «паўстае» — гучная музыка, рамантычныя адносіны, імкненне да незалежнасці, уцёкі, сувязь з маргінальнымі групамі моладзі, анархісцкія ці рэвалюцыйныя каштоўнасці і сістэматычнае адмаўленне старых каштоўнасцяў. Перыяд завяршаецца выхадам з сямейнага кокана.

Ад 21 да 28 год. Уступленне ў грамадства. Стабілізацыя пасля бунту. Пацярпеўшы няўдачу з разбурэннем свету, людзі ў яго інтэгруюцца, жадаючы быць лепш за папярэдняе пакаленне. Пошукі цікавейшай працы, чым у бацькоў. Пошукі цікавейшага месца жыцця, спроба стварыць больш шчаслівае жыццё, чым у бацькоў. Выбар партнёра і стварэнне сям’і – уласнага кокана. Перыяд звычайна заканчваецца шлюбам. З гэтага моманту чалавек выканаў сваю першую місію.

Тут наступае канец першага квадрата 4×7 гадоў. Пасля першага квадрата, які завяршаецца стварэннем уласнага кокана, чалавек уступае ў другую серыю сямігадовых цыклаў.

28 — 35 гадоў. Стварэнне ачага. Пасля жаніцьбы, набыцця кватэры, машыны з’яўляюцца дзеці. Каштоўнасці акумулююцца ўнутры кокана. Але калі чатыры першыя цыклы не былі пройдзеныя паспяхова, ачаг бурыцца. Калі адносіны з маці не былі пражыты належным чынам, яна будзе дапякаць нявестцы ці зяцю. Калі з бацькам таксама, ён пачне ўмешвацца ў справы маладой пары. Калі бунт супраць грамадства не быў перажыты, ёсць рызыка канфліктаў на працы.

35 гадоў — той узрост, калі  ўласны кокан, які дрэнна выспеў, часта выбухае. Тады адбываюцца развод, звальненне, дэпрэсія, псіхасаматычныя хваробы. Тады першы кокан павінен быць адкінуты.

35 — 42 гады. Усё пачынаецца з нуля. Пасля крызіс чалавек, узбагачаны папярэднім вопытам і памылкамі, рэканструюе другі кокан. Трэба перагледзець адносіны да маці, бацькі, сям’і, сталасці. Гэта перыяд, калі ў разведзеных мужчын, з’яўляюцца палюбоўніцы, а ў разведзеных жанчын — палюбоўнікі. Яны спрабуюць успрыняць тое, што чакаюць, ужо не ад шлюбу, а ўласна ад супрацьлеглага полу. Адносіны з грамадствам таксама павінны быць перагледжаны. З гэтага часу працу выбіраюць не з пункту гледжання яе непадабенства да працы бацькоў, а па тым, наколькі яна цікавая, зручная, ці па тым вольным часе, які яна пакідае.

Пасля разбурэння першага кокана чалавек заўсёды адчувае жаданне як мага хутчэй стварыць другі. Новы шлюб, праца, новыя адносіны. Калі чалавек пазбаўляецца ад паразітуючых элементаў мінулага шчасна, ён павінен быць здольны аднавіць не падобны, а палепшаны кокан. Калі ён не зразумеў мінулых памылак, ён адновіць сапраўды такую ж абалонку і прыйдзе да гэтых жа параз. Гэта тое, што называецца «бегаць па крузе». З гэтага часу ўсе цыклы стануць толькі паўтарэннем адных і тых жа памылак.

42 — 49 гадоў. Заваёва грамадства. Як толькі другі, палепшаны кокан адноўлены, чалавек можа спазнаць паўнату жыцця ў шлюбе, сям’і, працы, уласным развіцці. Гэтая перамога прыводзіць да двух новых тыпаў паводзін. Калі чалавеку важныя прыкметы матэрыяльнага дабрабыту: больш камфорту, больш багацця, больш дзяцей, больш палюбоўніц ці палюбоўнікаў, больш улады, ён няспынна павялічвае і ўзбагачае свой новы палепшаны кокан. Калі чалавек адпраўляецца на заваёву новых тэрыторый – духоўных – пачынаецца сапраўднае ўзвышэнне яго асобы. Па логіцы, гэты перыяд павінен скончыцца крызісам самасвядомасці, пытаннямі: «Чаму я тут?», «Навошта я жыву?», «Што я павінен зрабіць, каб жыццё набыло сэнс апроч матэрыяльных выгод?».

49 — 56 гадоў. Духоўная рэвалюцыя. Калі чалавек змог стварыць або ўзнавіць свае коканы, рэалізавацца ў сям’і і працы, ён, натуральна, адчувае жаданне здабываць мудрасць. З гэтага часу пачынаецца апошняя прыгода – духоўная рэвалюцыя. Пошукі духоўнасці, калі яны вядуцца сумленна, ніколі не будуць скончаны. Яны зоймуць усё астатняе жыццё. 

Канец другога квадрата 4×7 гадоў. Далей развіццё працягваецца па спіралі. Кожныя сем гадоў чалавек паднімаецца на адзін віток і зноў праходзіць праз тыя ж пытанні: адносіны з маці і бацькам, стаўленне да бунту супраць грамадства і да сям’і.

Часам некаторыя людзі знарок церпяць крах у сямейных адносінах або на працы, каб быць вымушанымі пачаць ўсе цыклы зноў. Такім чынам яны спрабуюць пазбегнуць ці адсунуць той момант, калі ім давядзецца перайсці да духоўнай фазы, паколькі яны баяцца сутыкнуцца самі з сабой твар у твар.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.