Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Вам неабходна засяродзіцца на самай важнай справе ў дадзены момант. Прыйдзецца адстойваць свае інтарэсы. Рэальна разлічвайце сілы, паспрабуйце вырашаць толькі тыя праблемы на працы, якія залежаць ад вас, а не браць на сябе чужыя праекты. Пятніца — цудоўны дзень для рэалізацыі творчых планаў, але не варта пакуль дзяліцца сваімі задумамі з начальствам, яно можа не зразумець вашы ідэі.


Цялец. На гэтым тыдні пажадана сувымяраць сілы і не ствараць перагрузкі на рабоце. Звярніце ўвагу на знешні выгляд: па адзенні сустракаюць. У сераду сустрэча са старым сябрам, якую вы даўно адкладалі, нарэшце адбудзецца і прынясе нямала прыемных хвілін. У пятніцу, вядома, аб’ектыўных цяжкасцяў не пазбегнуць, але вам будзе пад сілу вырашэнне бягучых задач і жыццёвых праблем.

Блізняты. На гэтым тыдні ўпэўненасць ва ўласных сілах і аптымізм дапамогуць заваяваць добразычлівасць навакольных і ўмацаваць добрыя адносіны з начальствам. Самымі спрыяльнымі днямі тыдня абяцаюць быць серада і пятніца. На рабоце і ў асабістым жыцці чакаецца светлая паласа і прыемныя неспадзеўкі. Захоўвайце душэўную раўнавагу і пазітыўны настрой.

Рак. Паспрабуйце не вельмі выхваляцца сваімі магчымасцямі і добрымі якасцямі — бываюць моманты, калі сціпласць таксама становіцца ўпрыгожваннем. Чым больш альтруізму і падтрымкі вы праявіце ў адносінах да навакольных, тым больш пазітыўнымі будуць перамены ў вашым жыцці. Можна чакаць новых праектаў і прапаноў. Ваша асноўная сіла будзе заключацца ў арганізатарскіх здольнасцях.

Леў. Пачатак тыдня будзе ўдалы практычна ва ўсіх адносінах. Пажадана аб’ектыўна ацаніць свае магчымасці і размеркаваць час і сілы, каб работа не займала амаль увесь час. У асабістым жыцці могуць напаткаць ілюзіі і спакушэнні. У другой палове тыдня лепш стрымліваць эмоцыі, каб пазбегнуць непатрэбных праблем. У суботу запрасіце сяброў, зрабіце пікнік.

Дзева. Не выключана, што падзеі тыдня будуць садзейнічаць вашаму прафесійнаму росту. Паспрабуйце менш увагі звяртаць на крытыку — паспяховае прасоўванне па кар’ернай лесвіцы будзе залежаць толькі ад вас. Зможаце ўмела абысці сеткі інтрыг, расстаўленыя кімсьці з калег, і праявіць свае таленты.

Шалі. Будзьце абачлівыя, сачыце за сваімі словамі. Калі вы ў адпачынку, то будзьце расслабленыя і задаволеныя жыццём. У асабістым жыцці чакайце прыемных і нечаканых змен.

Скарпіён. Тыдзень можа парадаваць шматлікімі падзеямі і ўражаннямі, таму трэба выкарыстоўваць кожнае імгненне і пражываць іх гарманічна і ярка. Вас чакае поспех, а непрыемнасці абыдуць бокам. Знайшоўшы кампраміс, вы наладзіце свае ўзаемаадносіны з дзелавымі партнёрамі. У асабістым жыцці чакае нямала прыемных хвілін і гарачых спатканняў.

Стралец. Запланаваная на пачатак тыдня паездка можа сарвацца, але не варта перажываць з гэтай нагоды, вы наўрад ці шмат страціце. У панядзелак верагодная сур’ёзная дзелавая сустрэча з чалавекам здалёк. За гэты тыдзень можаце справіцца з многімі праблемамі і праявіць актыўнасць у вырашэнні сваіх спраў. Не прымушайце сябе чакаць.

Казярог. Галоўнае — быць актыўнымі і паслядоўнымі на працягу ўсяго тыдня. Непажадана абяцаць залатыя горы. У сераду можа прыйсці цікавая інфармацыя, прыміце яе да ўвагі. Вашы рэальныя магчымасці могуць праясніцца толькі да канца тыдня. Вам будуць на рэдкасць добра ўдавацца справы, звязаныя з добраўпарадкаваннем дома. У суботу магчыма фінансавая дапамога ад сваякоў.

Вадаліў. Будзьце абачлівыя, трымайце сябе ў руках, і тады не прыйдзецца раскайвацца ў сваіх учынках. Паспрабуйце не трапляцца на вуду ілюзіям, і ваша паспяховасць узрасце. У чацвер верагодныя ўдалыя дзелавыя сустрэчы. У вас будзе спрыяльная сітуацыя на рабоце. А вось у асабістым жыцці адносіны пагражаюць заблытацца, што можа трывожыць вас.

Рыбы. Вы адчуеце прыліў сіл і будзеце ў выдатнай форме, аднак расслабляцца не варта. Даверце частку спраў надзейным партнёрам, за сабой жа пакіньце самае галоўнае. Пастарайцеся абяцаць толькі тое, што зможаце выканаць. У выхадныя дзецям спатрэбіцца ваша ўвага і клопат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.