Вы тут

Ці ёсць карысць ад травяных адвараў?


Напоі з лекавых траў, якія танізіруюць, спецыялісты рэкамендуюць піць раніцай. У іх склад часцей за ўсё ўваходзяць лісце суніц, дзягілю, лісце і кветкі канюшыны, лаванда, лімоннік, любісток, элеутаракок, карані радзіёлы ружовай і іншыя расліны. Улетку зёлкавыя адвары і настоі трэба гатаваць толькі са свежай сыравіны, бо ў дадзены перыяд можна атрымаць максімальную карысць.


Прыгатаваныя настоі і адвары прымаюць за 20-30 хвілін да ежы, калі тэрапеўт не даў іншыя рэкамендацыі. Прэпараты можна захоўваць у халадзільніку не больш за трое сутак.

Тут прапануем некалькі нескладаных рэцэптаў зёлкавых напоеў:

Апаласніце кіпенем заварачны чайнік, засыпце па 2 г сушаных кветак верасу і лісця шыпшынніку, 10 г сушанага лісця суніц. Заліце збор шклянкай кіпеню. Праз 5-10 хвілін сродак гатовы, піце яго як гарбату.

Засыпце ў фарфоравы чайнік па 12 г сушонага лісця брусніц і травы лаванды, заліце сумесь шклянкай кіпеню. Праз 10-15 хвілін працадзіце і дадайце да 15 г цукру. Піце па паўшклянцы раніцай.

Заліце шклянкай кіпеню ў керамічным посудзе 10 г сушанага лісця суніц, па 2 г святаянніка, лімонніка і мяты. Сродак гатовы праз 7-10 хвілін. Піце да ежы па трэці шклянкі.

Заліце шклянкай кіпеню ў фарфоравым чайніку 30 г сушаных ягад рабіны, 5 г сушаных ягад маліны, па 2 г сушанага лісця чорных парэчак і любістку. Праз 5-7 хвілін настой можна выкарыстоўваць як заварку.

Заліце шклянкай кіпеню па 5 г сушанага лісця першацвета, травы святаянніка, каранёў і карэнішчаў элеутаракокка. Праз 5-7 хвілін ужывайце ў якасці заваркі для гарбаты.

Змяшайце па 20 г сушанага лісця чабора і святаянніка, па 4 г сушанага лісця брусніц і суніц. Заліце кіпенем і дайце настаяцца 10 хвілін. Развядзіце гарачай вадой і піце як гарбату.

Змяшайце па 6 г здробненых сушаных пладоў шыпшынніка і абляпіхі, па 2 г травы цвінтарэю і дробна парэзанага саладкакораня, 3 г нашаткаванага кораня дзьмухаўца. Заліце шклянкай кіпеню ў эмаліраваным посудзе і потым 10 хвілін трымайце на слабым агні. Праз гадзіну працадзіце, дадайце 20 г мёду і папоўніце аб’ём за кошт астылай кіпячонай вады.

Перад ужываннем сродкаў народнай медыцыны абавязкова парайцеся з урачом, які вас лечыць, наконт іх дазіроўкі і курса прыёму.

Алена РАМАНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.