Вы тут

Кастрычніцкая плошча Мінска набывае парадны выгляд


Для гэтага з 19 мая дарожныя будаўнікі сталі дзейнічаць па прынцыпу: да асновы дэмантаж старога плітачнага пакрыцця. Работы на тэрыторыі каля 26 тысяч квадратных метраў ідуць хуткімі тэмпамі. Ужо да канца мая на Кастрычніцкай плошчы працавала нямала спецтэхнікі і людзей.


Начальнік участка ўпраўлення «Цэнтр» аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Аляксандр Лішанкевіч растлумачыў, што на аб’екце задзейнічаны розныя службы: Гаррамаўтадар, Мінгаз, Мінскія кабельныя сеткі, Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва, геадэзія і іншыя. Плітку вырабіла Дзяржаўнае прадпрыемства «Упраўленне дарожна-моставага будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама», чые працаўнікі і займаюцца яе кладкай. Плітачнае пакрыццё на галоўнай плошчы сталіцы вядзецца, паводле графіка, немалаважная ўвага надаецца якасці прац. Кастрычніцкая плошча — важны стратэгічны, гістарычны і сацыяльна-культурны аб’ект Мінска.

Па галоўнай плошчы — з аркестрам!

Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Яна праектавалася і забудоўвалася ў 1949-1950 гадах. У верасні 1952-га на ёй быў устаноўлены помнік І. В. Сталіну вышынёй 10 метраў. У 1957 годзе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверам былі пабудаваны ўрадавыя трыбуны, з якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР прымала парады і вітала дэманстрацыі. Такім чынам, Цэнтральная плошча набыла статус галоўнай плошчы горада. 

3 лістапада 1961 года манумент Сталіна быў дэмантаваны (падарваны). На месцы цяперашняга Палаца Рэспублікі размяшчаўся невялікі сквер, які выходзіў на вуліцу Інтэрнацыянальную. У 1966 годзе адкрыўся пабудаваны на плошчы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З 1980 года тут пачалося будаўніцтва станцыі метро (будучай «Кастрычніцкай»), у выніку чаго парады і дэманстрацыі сталі праводзіць на плошчы Леніна. У 1984 годзе пасля адкрыцця першай лініі метро Цэнтральная была перайменавана ў Кастрычніцкую. На ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў. У выніку даўгабуда статус галоўнай вярнуўся да плошчы Леніна.

У 1998 годзе на Кастрычніцкай быў устаноўлены памятны знак «Нулявы кіламетр». Цяпер плошча часта становіцца месцам правядзення канцэртаў, гулянняў, кірмашоў, тут традыцыйна ўстанаўліваюць галоўную Навагоднюю ёлку краіны. Зрэшты, гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.