Вы тут

У Аньніне вырошчваюць ядомыя ружы


У горадзе Аньнін, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) актыўна развіваецца галіна па вырошчванні ядомых руж, а з іх пялёсткаў вырабляюцца самыя розныя прадукты, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Нездарма раён Бацзэ Аньніна называюць «горадам руж». Тут налічваецца больш за 2175 сельскіх хатніх гаспадарак, якія апрацоўваюць ядомыя ружы. Агульная плошча кветак дасягае 6 тысяч му (каля 400 гектараў).

«Ядомыя ружы не толькі прыгожыя, але і смачныя», — сказаў Лі Цзян, член партыйнага камітэта вёскі Сянлянь у Бацзэ. Паводле яго слоў, ядомыя ружы з Бацзэ з’яўляюцца цудоўным начыннем для кветкавых пірожных. 

Вёска Сянлянь знаходзіцца ў асяроддзі гор і плато і адрозніваецца багаццем сонечнага святла. Дзякуючы ўнікальным прыродным умовам ружы, якія растуць тут, маюць яркі колер, насычаны водар і высокую якасць.

Як паведамляецца, зараз у Бацзэ актыўна развіваецца вытворчасць, перапрацоўка і продаж ядомых руж. У раёне налічваецца 36 спецыялізаваных кааператываў, якія вырошчваюць гэтыя расліны, адна сямейная ферма па іх культывацыі і 18 вядучых прадпрыемстваў па перапрацоўцы. Больш за тое, створана 24 сучасныя стандартызаваныя вытворчыя лініі па перапрацоўцы ядомых руж, штодзённы аб’ём перапрацоўкі кветак дасягае больш за 200 тон, а гадавая перапрацоўчая магутнасць перавышае 6000 тон.

У мінулым годзе агульны аб’ём вытворчасці свежых кветак у раёне Бацзэ дасягнуў 3343 тоны. З руж было распрацавана больш за 30 прадуктаў, у тым ліку — начынне з руж, замарожаныя кветкі, напоі, сухія кветкі, кветкавыя пірожныя, алей. Аб’ём перапрацоўкі ацэньваецца ў 4680 тон, а агульны кошт перапрацаванай прадукцыі —146 млн. юаняў (звыш 20,15 млн долараў).

Акрамя руж у Аньніне вырошчваюць больш за 20 відаў кветкавых культур, такія як гваздзікі, лілеі, эўстома, буйналісцевая гартэнзія і гіпсафіла. Зараз агульная плошча кветкавых палеткаў у Аньніне перавышае 18 тысяч му (1200 га), а чаканы кошт прадукцыі з кветак — больш за 600 млн юаняў (82, 81 млн долараў).

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.