Вы тут

У Віцебску ўшанавалі памяць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна


У Віцебску ўшанавалі памяць вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, якому шостага чэрвеня споўнілася б 225 гадоў. Кветкі па помніка класіку на аднайменнай вуліцы ўсклалі члены Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Тут, у гістарычным «сэрцы» горада, гучалі радкі любімых і ўсім вядомых вершаў, напісаных даўно, але актуальных па сённяшні дзень. Навучэнцы гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства віртуальна прайсціся па старонках жыцця паэта і пранеслі прысутных на баль пад адкрытым небам. Менавіта ў сценах гэтай гімназіі зарадзіўся і штогод праходзіць гарадскі конкурс паэтычнай творчасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Віцебска «Мой сябра, Айчыне прысвяцім душы выдатныя , а ў лютым, у дні памяці Аляксандра Пушкіна, кіраўніцтва гімназіі і моладзь ладзяць творчыя вечарыны. 

На мерапрыемстве ў гонар рускага паэта ў ліку пачэсных гасцей прысутнічала памочнік Ганаровага консула Расійскай Федэрацыі ў Віцебску і Віцебскай вобласці Людміла Лунёва. Яна падкрэсліла, што калісьці ў горадзе на Дзвіной быў Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. «Здорава, што зараз існуе такое месца, як трэцяя гімназія, дзе берагуць і захоўваюць памяць аб рускім класіку. Вы падтрымліваеце і нясеце культурны код беларускага і рускага народаў, які калісьці заклаў Пушкін. Таксама ён пераўтварыў літаратурную творчасць у прафесію і стаў першым народным паэтам. Дзякую вам ад імя пасольства Расійскай Федэрацыі за тое, што вы ўносіце свой уклад у развіццё рускай мовы», — звярнулася да прысутных Людміла Канстанцінаўна і ўручыла падзякі членам журы конкурсу паэтычнай творчасці школьнікаў.

«Паважаныя сябры, дзякуючы нязменным членам журы і ідэйным натхняльнікам конкурсу, ён з кожным годам квітнее і становіцца ярчэй. А маладыя зорачкі — яго ўдзельнікі — стаяць сёння перад намі і радуюць паэтычным словам. Пушкін больш за два стагоддзі застаецца інтэлектуальнай і духоўнай мерай для носьбітаў рускай мовы. Любоў да літаратуры і яго безумоўнага генія аб’ядноўвае творчых людзей, і гэта повад для гонару!», — адзначыла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка і павіншавала калег-пісьменнікаў і гімназістаў са святам. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.