Вы тут

Надвор'е: прыпячэ да плюс 28


Гэты тыдзень характарызуецца цёплым няўстойлівым надвор’ем з тэмпературным рэжымам, які перавышае на пару градусаў кліматычную норму. Кожны дзень ідуць навальнічныя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц
 

Што нас чакае далей? Пры лакальным развіцці воблачнасці месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі, а ў асобныя дні і з узмацненнем ветру да моцнага парывістага. Разам з тым тэмпературны фон будзе цалкам камфортным для гэтага перыяду часу. Аднак тэмпература вады дасягнула камфортных значэнняў яшчэ далёка не ўсюды, цяпер у рэках яна складае плюс 14–23 градусы, а ў вадаёмах — плюс 19–21 градус.

У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 13 градусаў, па паўднёвым усходзе Беларусі да плюс 15, максімальная днём складзе ад 18 градусаў па захадзе да 26 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

На наступны дзень мы трапім пад уплыў няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з тэрыторыі Польшчы. Пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу на суботу будзе ад 8 градусаў да 15, а максімальная днём — 18–25 градусаў.

Досыць неспакойным чакаецца надвор’е ў нядзелю. У гэтыя апошнія суткі першай дэкады чэрвеня ноччу тэрыторыя краіны ў асноўным апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Раніцай і днём умовы надвор’я будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі.

Ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 14 градусаў, максімальная днём — 19–26, па паўднёвым усходзе да 28 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 7 градусаў па паўночным захадзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём тэмпература павысіцца да 18–25 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да 28 градусаў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 10–17 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 19 градусаў. Днём будзе 18–25 градусаў цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 28 градусаў.

У сераду на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 10–17 градусаў, а ўдзень — 18–25.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.