Вы тут

Субоцін правёў прыём грамадзян у Віцебску


Пытанні парушэння патрабаванняў заканадаўства пры будаўніцтве дома, павелічэння тэрмінаў узвядзення прыватнага дома, выплаты выхадных дапамог пры звальненні і іншыя разгледзеў сёння на асабістым прыёме грамадзян старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Жыхарка Віцебску распавяла, што ёй не выплацілі выхадню дапамогу пры звальненні ў 2014-м з прадпрыемства, на якім прапрацавала 32 гады. Цана пытання на сёння — каля Br1,2 тыс. Згодна з дзеючым тады калектыўным дагаворам, выплату маглі пералічыць, толькі калі за ўвесь час работы ў чалавека не было парушэнняў. Аднак у жанчыны ў 1991 годзе стаіць вымова за прагул. Аляксандр Субоцін даручыў прадпрыемству вярнуцца да гэтай тэмы, разабраць пытанне і далажыць аб выніках.

Прадстаўнікі таварыства ўласнікаў «Працы-8, г. Віцебск» звярнулі ўвагу на шматкватэрны жылы дом па гэтым адрасе. Па словах заяўнікаў, дом, пабудаваны чатыры гады таму, знаходзіцца ў аварыйным стане з-за парушэння патрабаванняў заканадаўства пры будаўніча-мантажных работах. Як адзначылі ўласнікі кватэр, некаторыя пытанні былі пры здачы аб’екта ў эксплуатацыю. Яны папрасілі правесці абследаванне аб’екта, экспертызы і паскорыць рашэнне. Старшыня аблвыканкама зазначыў, што ў такіх пытаннях усе ведамствы павінны працаваць узгоднена, «адзіным арганізмам», што ўплывае на тэрміны выканання і якасць. Кіраўнік паўночнага рэгіёну даручыў ухіліць парушэнні да лістапада.

Мужчына з гарадскога пасёлка Копысь папрасіў аднавіць пякарню ў гарпасёлку і звярнуць увагу на працу мясцовага цэнтра народнай творчасці і рамёстваў. Паводле яго слоў, будынак мае патрэбу ў абнаўленні: трэці год цячэ дах, ёсць і іншыя праблемныя моманты. Рамонтныя работы раней там стартавалі, але былі прыпынены за адсутнасцю фінансавых сродкаў. Ён дадаў, што ўвагі патрабуюць таксама кадравыя і жыллёвыя пытанні ў Копысі, папрасіў кіраўніка паўночнага рэгіёну дапамагчы ў перадачы будынка былога лясніцтва ў жылы фонд. Мясцовыя ўлады тлумачаць, што на дадзены момант узяць гэты будынак на баланс не ўяўляецца магчымым.

Віцябляне звярнуліся з просьбай прадоўжыць тэрміны будаўніцтва дома на зямельным участку ў мікрараёне Біцелева. На момант набыцця ўчастка, інфраструктуры, якая сёння ўжо створана, на гэтай тэрыторыі не было. Пачатак будаўніцтва дома адкладаўся і з-за недахопу фінансаў. Пачаць працы заяўнікі павінны да верасня, інакш пустуючы ўчастак могуць выключыць. У гэтым годзе яны плануюць заліць падмурак і па магчымасці пачаць узводзіць сцены будучага дома. Старшыня аблвыканкама даручыў дэталёва разабрацца ў сітуацыях.

Пераважная большасць праблем, з якімі людзі прыходзяць на асабісты прыём, павінныя вырашацца на месцах. Калі кожны «будзе добра рабіць сваю работу», тады ўсе гэтыя пытанні не будуць усплываць, пачынаючы ад будоўлі, рамонтаў і завяршаючы навядзеннем парадку і сацыяльнымі, культурнымі пытаннямі, адзначыў Аляксандр Субоцін.

«Ёсць пытанні, якія патрабуюць больш уважлівага рашэння ці ўвагі, магчыма, і з боку вышэйшых службовых асоб. Як правіла, сюды даходзяць людзі, якія альбо ўперліся ў заканадаўчую сцяну, альбо так склаліся абставіны, што немагчыма вырашыць па-простаму. Таму даводзіцца прымаць. нейкія неардынарныя рашэнні. Часам такія сустрэчы ініцыююць змяненні нарматыўна-прававых актаў на самым высокім узроўні», — рэзюмаваў ён.

Раней з пачатку года на асабісты прыём грамадзян да старшыні аблвыканкама звярнуліся 14 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.