Вы тут

Фестываль юных чытачоў праходзіць у Коласаўскім музеі


Сёння, 6 чэрвеня, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа праходзіць фестываль дзіцячай кнігі, дзіцячага чытання «Міхасёвы прыгоды». Разам з музеем яго арганізатарамі выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», кнігарня «Акадэмкніга». 


Фота: ru.wikipedia.org

Традыцыя фестываля — у 2022 годзе. Менавіта тады, два гады назад, «Міхасёвы прыгоды» сабралі ўпершыню юных чытачоў і пісьменнікаў, якія працуюць у беларускай дзіцячай літаратуры. Перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступалі, прэзентавалі свае кнігі Міхась Пазнякоў, Алена Стэльмах, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Іна Фралова... Многія з гэтых аўтараў сустрэнуцца ў Колсаўскім музеі з юнымі чытачамі і сёння.

— Мы падрыхтавалі да фестывалю розныя кніжныя падарункі, — анансіруе праграму кніжнага свята дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Выпусцілі і новае выданне паэмы «Міхасёвы прыгоды» з ілюстрацыямі Анатоля Волкава, якія былі зроблены да самага першага, яшчэ даваеннага, выдання паэмы. Спадзяюся, што хлопчыкам і дзяўчынкам будзе на фестывалі цікава, іх чакаюць самыя розныя адкрыцці. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.