Вы тут

Меліярацыя і работа са зваротамі грамадзян


7 чэрвеня Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Полацку.


5 чэрвеня ў Любанскім раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай адбудзецца пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Яго тэма — «Аб практыцы прымянення заканадаўства і рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне меліярацыі зямель і іх эфектыўнага выкарыстання». Сярод удзельнікаў пасяджэння — члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва абласных і Любанскага раённага выканаўчых камітэтаў, абласных, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў Любанскага раёна, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама абласных меліярацыйных і лесагаспадарчых аб’яднанняў, землеўпарадкавальных аб’яднанняў, іншых арганізацый.

Удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць:

— меры, што прымаюцца па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях меліярацыі зямель;

— ход рэалізацыі праграмных мерапрыемстваў у галіне меліярацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння;

— перспектывы ўцягвання ў гаспадарчы абарот зямель сельскагаспадарчага прызначэння, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю;

— іншыя актуальныя пытанні прымянення заканадаўства і рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне меліярацыі зямель і іх эфектыўнага выкарыстання.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц, Прэзідэнтам нашай краіны пастаўлена задача навесці парадак на зямлі. Адным з такіх варыянтаў, па яго словах, з’яўляецца меліярацыя зямель. «Дзякуючы падтрымцы дзяржавы, нам удалося тэхнічна ўмацаваць меліярацыйны комплекс: за 2022–2023 гады мы набылі звыш тысячы адзінак нашай айчыннай тэхнікі, — паведаміў ён. — Дадаткова ў прадпрыемствы меліярацыі працаўладкавана 520 чалавек, з якіх 250 — механізатары. Мы стварылі, па вялікім рахунку, такую магутную базу для таго, каб зябяспечыць ход выканання ўсіх меліярацыйных работ і ўвод гэтых зямель у сельскагаспадарчы абарот. За гэтую пяцігодку мы ўвядзём у 2-2,5 раза больш зямель, чым гэта было ў папярэднюю пяцігодку».

Па папярэдніх разліках, 753 тысячы гектараў зямлі, якая знаходзіцца пад кустамі і лясамі, 138 тысяч гектараў можна ўвесці ў сельгасабарот. «Гэта землі, якія маюць высокі банітэт, у якія можна ўкладваць грошы і атрымліваць аддачу, — заўважыў сенатар. — Тую частку зямлі, якая засталася, неабходна перадаць новаму ўласніку — у лясфонд. У выніку гэтай работы, якую мы плануем з 2026 да 2030 года, мы павінны разабрацца з зямлёй, якая знаходзіцца пад драўняна-хмызняковай расліннасцю. Вызначыць яе прызначэнне, гаспадара, выкарыстоўваць у лясным фондзе, у сельскай гаспадарцы для таго, каб гэтыя землі былі пад наглядам дзяржавы і давалі аддачу».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.