Вы тут

У Беларусі з'явіцца нацыянальны брэнд дзіцячых тавараў


Нацыянальны брэнд дзіцячых тавараў з’явіцца ў Беларусі, паведаміла журналістам старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, перадае БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

«Да 3 ліпеня плануем адкрыць у Мінску такі дзіцячы мір беларускай вытворчасці — будзе называцца „Світанак Непаседа“. Гэта дзіцячы мір вачыма „Світанка“, дзе на адной пляцоўцы плануем прадставіць усіх беларускіх вытворцаў адзення, абутку, цацак, гігіенічных сродкаў па догляду дзяцей. Гэта значыць крама з беларускімі таварамі для дзетак ад нараджэння да падлеткавага ўзросту», — распавяла Таццяна Лугіна.

Тут таксама можна будзе набыць адзенне, касметыку і аксесуары для цяжарных і мам.

«Думаю, што гэта будзе дастаткова паспяховы праект, запатрабаваны ў бацькоў і дзяцей», — дапоўніла старшыня канцэрна «Беллегпрам».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.