Вы тут

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі пакет дакументаў па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Нясвіжы


Сярод дакументаў — распараджэнне «Аб гадавой справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі на іх, за 2023 год». Таксама адобрана распараджэнне "Аб дакладзе за 2023 год «Аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў напрамках Усход — Захад і Поўнач — Поўдзень, у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс, адзін шлях».


Фота: БелТА

У ЕАЭС пачалася рэалізацыя пілотнага праекта па ўкараненні электроннага мытнага транзіту па маршрутах Достык — Брэст-Паўночны і Алтынколь — Брэст-Паўночны. У фінальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзяцца дамоўленасці па лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак паміж Расіяй і Кітаем. Яшчэ адно прынятае распараджэнне — «Аб маніторынгу правядзення ацэнкі рэгулявальнага ўздзеяння праектаў рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2023 годзе».

Як адзначыў падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета прэм’ер-міністр Беларусі Раман ГАЛОЎЧАНКА, важным складнікам нацыянальнага механізму ЕАЭС з’яўляецца адзіная мытная прастора. «У цэнтры сённяшняга парадку дня — праблематыка дакладнасці мытнага кошту тавараў, які дэкларуецца, — удакладніў ён. — Гэта пытанне непасрэдна закранае эканамічныя інтарэсы нашых краін. Пытанне дастаткова адчувальнае, важна, што мы ўсе ўсведамляем неабходнасць прыняцця дадатковых рэгулятыўных рашэнняў у гэтым кірунку».

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што сустрэча праходзіць у знакавы момант. Ён нагадаў, што нядаўна, 29 мая, адзначаўся 10-гадовы юбілей Еўразійскага эканамічнага саюза, што, безумоўна, мае на ўвазе падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню. «Стабільнасць, устойлівасць і прадказальнасць развіцця саюза — гэта вынік зладжанай працы, якая стала магчымай дзякуючы спалучэнню патэнцыялаў эканомік нашых краін, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Наша супрацоўніцтва пабудавана на раўнапраўнай аснове, улічвае інтарэсы кожнай дзяржавы незалежна ад маштабаў і структуры эканомікі, пераадольвае любыя выклікі: ці то пандэмія, ці то эканамічная трансфармацыя, выкліканая геапалітычнай турбулентнасцю».

Краіны ЕАЭС падышлі да юбілейнай даты з добрымі эканамічнымі паказчыкамі. «За 10 гадоў ВУП саюза ў супастаўных цэнах павялічыўся больш як на 12% і па выніках мінулага года ацэньваецца ў $2,4 трлн, — канкрэтызаваў кіраўнік беларускага ўрада. — Рэальны ўзровень грашовых даходаў хатніх гаспадарак у большасці дзяржаў — членаў ЕАЭС павысіўся за гэтыя гады. Развіваецца ўзаемны гандаль, які вырас за мінулы год яшчэ на 4,7%. Прычым за дзесяцігоддзе аб’ём тавараабароту практычна падвоіўся. У агульным аб’ёме ўзаемнага гандлю ўдзельная вага кааперацыйных тавараў склала 35%. Саюз стаў паўнапраўным суб’ектам міжнароднага права і працягвае набіраць вагу на сусветнай арэне. Пашыраецца геаграфія міжнародных сувязяў і кантактаў з дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі».

Найважнейшым індыкатарам эфектыўнасці еўразійскай інтэграцыі Раман Галоўчанка назваў вырашэнне пытанняў харчовай бяспекі. Учора мы шмат гаварылі аб гэтым на адпаведнай пленарнай сесіі. Па яго словах, неабходна кансалідаваць намаганні для знішчэння тэхналагічных і тэхнічных праломаў у нашай харчовай бяспецы, што цяжка зрабіць без дзяржаўнай падтрымкі. Прэм’ер-міністр таксама адзначыў, што цяпер Беларусь паставіла пытанне аб пераносе тэрмінаў прыняцця абавязацельстваў у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі. «Сістэма падтрымкі аграрнай галіны ў многім дала магчымасць нашай краіне захаваць вёску, яе вытворчы і сацыяльны патэнцыял. Разлічваем, што нашы партнёры падтрымаюць ініцыятыву аб пралангацыі дзеючага памеру дзяржпадтрымкі вёскі. Асабліва з улікам таго санкцыйнага ціску, які аказваецца на нашу краіну», — сказаў ён.

Раман Галоўчанка лічыць, што важна працягваць развіццё лічбавых інструментаў рэалізацыі чатырох свабод. «Перакананы, што прыйшоў час паставіць кропку і канчаткова вырашыць пытанне з узаемным прызнаннем электроннага лічбавага подпісу, — падкрэсліў ён. — Гэта тэма, на наш погляд, відавочна пераспела, прамаруджванне з яе вырашэннем будзе азначаць магчымасць эрозіі інтэграцыйных працэсаў у саюзе. Далей рухацца проста немагчыма. Але, алічбоўваючы тыя ці іншыя працэсы, мы не павінны забываць і аб абавязацельствах па прадастаўленні пастаўшчыкам з краін саюза нацыянальнага рэжыму».

На яго думку, трэба пачаць з акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі, выпрабавальных лабараторый, якія даюць права на выпуск тавараў у свабоднае абарачэнне.

«Падчас нашых сустрэч мы аднагалосна робім акцэнт на прынцыповай важнасці работы па міжнародным пазіцыянаванні саюза і стварэнні дадатковых умоў для доступу тавараў ЕАЭС на замежныя рынкі праз заключэнне пагадненняў аб стварэнні зон свабоднага гандлю з трэцімі краінамі, — звярнуў увагу кіраўнік урада. — Пры гэтым, нягледзячы на пэўныя поспехі, развіццё некаторых перагаворных трэкаў прытармазілася. Мяркую, што прыйшоў час больш крытычна паглядзець на сітуацыю дзяржавам, гатовым з намі ўзаемавыгадна супрацоўнічаць». На думку беларускага боку, патрэбна паскарэнне па тых напрамках, дзе ёсць добры тэмп. Гэта Інданезія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Манголія.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў, што краіны ЕАЭС выйшлі на фінальную стадыю рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. «Пазітыўныя вынікі відавочныя па мностве запланаваных мерапрыемстваў. Пры гэтым шэраг мерапрыемстваў яшчэ ў стадыі прапрацоўкі і ёсць апасенні, што яны не будуць выкананы да канца 2025 года (з-за пралангацыі тэрмінаў, адсутнасці кансэнсусу і гэтак далей). Разам з тым стратэгічныя кірункі развіцця — гэта дакумент, зацверджаны кіраўнікамі дзяржаў, і наша задача — забяспечыць яго поўнае выкананне», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.