Вы тут

Надвор'е: з цяплом, з дажджамі, ды яшчэ і з навальніцамі


Першая дэкада чэрвеня прынясе нам усе атрыбуты лета, але галоўнае — адагрэемся на славу, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Для пачатку ўспомнім, як у мінулыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі кароткачасовыя навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Дарэчы, няўстойлівае надвор’е захаваецца ў нас і на гэтым тыдні, лічаць у Белгідрамеце.

А ў аўторак ноччу месцамі, а днём пераважна па паўднёвай палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11–17 градусаў, а ўдзень — 22—28 цяпла.

Дзесьці падобнае надвор’е чакаецца і ў сераду, толькі тэмпература на пару градусаў ніжэй. У гэты дзень на большай частцы нашай тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а ў дзённыя гадзіны месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 9 градусаў па паўночным захадзе да 17 градусаў па паўднёвым усходзе, а днём — ад плюс 20 да 26 градусаў.

Хваля ападкаў пачне «высыхаць» ужо ў чацвер. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ўжо кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 9–16 градусаў, а ўдзень — 20–27 градусаў.

А ноччу ў пятніцу да нас прыйдзе свежы халодны вецер. Праўда, ненадоўга. У гэты дзень надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да плюс 7–14 градусаў, а ўдзень — да плюс 19–26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя інтэнсіўныя ападкі забудуць да нас дарогу, і зноў стане па-летняму цёпла і нават амаль горача. У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу тэмпература паветра будзе плюс 9–15 градусаў, а днём павысіцца да плюс 21–28 градусаў.

У нядзелю ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Сіноптыкі ноччу абяцаюць ужо плюс 10–17 градусаў, а днём — 19–26 градусаў. Па паўднёвым усходзе тэмпература вырасце да 29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.