Вы тут

Падвялі вынікі конкурсу дзіцячай творчасці «Выконваем законы дарог!»


У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падвялі вынікі 20-га рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Выконваем законы дарог!», узнагародзілі пераможцаў і прызёраў, паведамляе МУС Беларусі.


Штогадовы праект галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі і Міністэрства адукацыі прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў. Сёлета па выніках рэгіянальных тураў у фінальны этап выйшлі больш за 250 работ па тэме захавання правілаў руху і бяспекі на дарогах. Лепшых у намінацыях «Малюнак», «Выраб» і «Сачыненне» вызначалі ў трох узроставых катэгорыях.

Прайшла выстава ўнікальных творчых твораў, прадстаўленых на суд журы, а таксама дэманстрацыя прафілактычных відэаролікаў. Нікога не пакінула абыякавым і інтэрактыўная праграма «Планета дзяцінства».

Вітаючы таленавітых канкурсантаў, намеснік начальніка ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў падзякаваў ім за ўдзел, пажадаў цікавых і, галоўнае, бяспечных канікулаў.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатам уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі. Знайшлі сваіх уладальнікаў і прызы сімпатый гледачоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.