Вы тут

Выхаванцам дзіцячых дамоў падарылі сапраўднае свята


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сумесна са спонсарамі зрабілі ўсё, каб падарыць выхаванцам Ваўкавыскага і Паняманскага дзіцячых дамоў сапраўднае свята. Усе разам клапаталі каля мангалаў, накрывалі сталы, гатавалі ежу. Акрамя пачастункаў дзяцей чакалі атракцыёны, катанне на конях, гульні і віктарыны, песні, танцы і традыцыйны касцёр. 


Дабрачынная акцыя «Сямейны пікнік» арганізавана дэпутатамі сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскай вобласці. Як зазначыў начальнік упраўлення Руслан Абрамчык, у Гродзенскай вобласці 2,3 тысячы дзяцей пражываюць у апекунскіх і прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах, інтэрнатах, доме дзіцяці. Штогод у замяшчальныя сем’і ўдаецца ўладкаваць 84% выяўленых дзяцей-сірот.

—Такія сумесныя мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям хоць ненадоўга адчуць сябе ў сямейнай атмасферы, — заўважыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Аксенюк. — Хочацца, каб гэтыя дзеці, калі вырастуць, адчувалі, наколькі важна мець сям’ю, даражыць ёю, паказваць прыклад сямейных адносін.

Як бацька чатырох дзяцей, дэпутат упэўнены, што самае галоўнае ў выхаванні — гэта прывіць дзецям павагу да людзей, быць сумленнымі і прыстойнымі. І тут без асабістага прыклада не абыйсціся. Менавіта такі прынцып выхавання вызначыў для сябе Міхаіл Аксенюк.

Дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Патапава зазначыла, што на мерапрыемства прыехалі дзеці з дамоў-інтэрнатаў Гродзенскай вобласці. Разам з тым задача дэпутатаў, на яе думку, была не толькі ў тым, каб накарміць дзетак, пазабавіць іх, але, у першую чаргу, паказаць ім мадэль сямейнага адпачынку. Гэта такая атмасфера, якая аб’ядноўвае дзяцей і дарослых адзінымі заняткамі. На пікніку гэта і гатаванне шашлыка, і нарэзка гародніны, і падрыхтоўка сталовых прыбораў. 

—Гэта сапраўды вельмі цікавы фармат, мы стараліся падарыць дзецям-сіротам сям’ю, уцягнуць у блізкія, сяброўскія адносіны паміж дарослымі і дзецьмі. Таму разам з намі таксама прыйшлі і члены нашых сем’яў. І мы, дарослыя, атрымалі шмат пазітыва ад такіх узаемаадносін, ад тых эмоцый, якімі дзяліліся з намі дзеці. Таксама мы назіралі, як яны весела бавілі свой час на шматлікіх атракцыёеах, каталіся на конях, Але асабліва было прыемна, калі дзеці больш увагі надавалі менавіта нейкім сумесным з дарослымі заняткам па падрыхтоўцы страў. Многія з дзяцей упершыню гатавалі шашлык, каўбаскі-грыль і наогул былі на падобных мерапрыемствах, у адрозненні ад дзяцей, якія жывуць у сваіх сем’ях. Спадзяюся, што гэты дзень застанецца ў іх памяці, а парасткі дабра трапяць на добрую глебу і потым прарастуць у якасці іншай мадэлі сямейных адносін, чым тыя, з якімі яны сутыкаліся у сваім дзяцінстве, — выказала спадзяванні Алена Патапава. 

Акцыю «Сямейны пікнік» дэпутаты рыхтавалі амаль месяц. Як расказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Анісімаў, гаворка вялася і аб сцэнарыі свята, і аб тым, што стварыць дзя дзяцей такога асаблівага, каб ім запомнілася. Асаблівы акцэнт быў зроблены на сямейную атмасферу. Як адказны за шашлык, дэпутат вырашыў усе працэссы па прыгатаванні вясці сумесна з дзецьмі.

—Мы разам марынавалі шашлык, разам яго нанізвалі на шампуры, разам каўбаскі выпякалі...Такім чынам усе адчувалі свой уклад у агульную справу. Мы таксама дзякуем нашым сябрам-спонсарам, кіраўнікам Гродзенскага мясакамбіната, прадпрыемству «Малочны Мір», «Гроднахдебпраму», «Камунарцы», якія аказалі даволі істотную падтрымку ў арганізацыі свята. Усё гэта дазволіла пачаставаць дзяцей, а мы, у сваю чаргу, імкнуліся стварыць сямейны адпачынак. 

Дэпутат не ўтойвае, што напачатку ўсе вельмі хваляваліся, але калі дзеці пачалі дапамагаць і нават самі прапанавалі свае стравы зрабіць, усе хваляванні прайшлі. А іх падзяка стала самым прыемным водгукам для дэпутатаў парламента.

Адным з важных момантаў такой сустрэчы сталі не толькі сумесныя заняткі, але і размовы па душам. На думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Раманава, дзеці цікавіліся ў дэпутатаў, якую прафесію абраць, слухалі парады. 

—Вельмі важна, каб выхаванцы дзіцячых дамоў знайшлі свой шлях у жыцці, Выхавацелі расказалі, як дзеці сацыялізуюцца ў грамадстве, як іх рыхтуюць да самастойнага жыцця. І мы, дэпутаты, таксама не павінны стаяць убаку, а дапамагаць дзецям зрабіць правільны выбар у жыцці, думаю, што тая гутарка, якая суправаджала наш сямейны пікнік таксама пойдзе ім на карысць. Прыемна, што дзеці паводзілі сябе як малыя гаспадары- ва ўсім дапамагалі, нам, дарослым. А задача дарослых, у тым ліку, парламентарыяў, зрабіць іх жыццё паўнавартасным. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.