Вы тут

Мартынюк: Правяраем, наколькі камфортныя ўмовы створаны на ЦТ


У Магілёўскай вобласці ў здачы прадметаў па Цэнтралізаваным тэсціраванні прымаюць удзел 6228 чалавек. Іспыты праходзяць на базе 7 устаноў. Сёння ў Беларускім дзяржуніверсітэце харчовых і хімічных тэхналогій ЦТ па матэматыцы здавалі 58 юнакоў і дзяўчат. Як адзначыў рэктар ВНУ Максім Кіркор, шмат хто з іх перад гэтым спрабаваў тут свае сілы ў рэпетыцыйным тэсціраванні.


— Моладзь, якая прыходзяць на ЦТ, нервуецца. Ад выніку залежыць далейшы лёс рабят, — кажа рэктар ВНУ. — Мы імкнёмся засцерагчы іх ад нейкіх там непрыемнасцяў, шурпатасцяў — стварылі глебу, каб яны прадэманстравалі свае веды. ЦТ праводзіцца ў краіне болей чым 10 гадоў, вопыт набыты каласальны, і людзі, якія працуюць у аўдыторыях, маюць вялікі досвед. Да таго ж у рабят была магчымасць праверыць свае сілы ў набліжанай да ЦТ абстаноўцы — паўдзельнічаць у рэпетыцыйным тэсціраванні. Гэта вельмі карысна, асабліва, калі прысутнічае моцнае хваляванне. Рэпетыцыйнае тэсціраванне вельмі дапамагае пераадолець стрэс.

Пракантраляваць ход правядзення ЦТ ва ўніверсітэт завітаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

— Задача абласной камісіі забяспечыць камфорныя ўмовы для таго, каб гэта мерапрыемства прайшло найбольш псіхалагічна бязбольна для яго ўдзельнікаў, — адзначыў ён. — Прадугледжана ўсё, пачынаючы ад падвозу, заканчваючы стварэннем мікраклімату ў аўдыторыях. Любы экзамен гэта пэўная стрэсавая сітуацыя, якую малады чалавек пераадольвае, каб атрымаць вынік, якім будзе карыстацца ў жыцці. Прыйшоўшы на іспыт, ён ужо мяркуе, куды пойдзе далей. І трэба зрабіць так, каб нічога не перашкодзіла яму цалкам раскрыцца.

Леанід Мартынюк паведаміў, што кантроль за правядзеннем ЦТ робіцца з мэтай выключэння розных негатыўных момантаў і праверкай умоў для тых, хто ў ім удзельнічае.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.