Вы тут

Балет пра апошнюю царыцу Егіпта, «Доктар філасофіі» і выстава «Бэз»


«Мядзведзь наадварот», выстава «Бэз», «Клеапатра», «Музыка кіно на раялі», «Доктар філасофіі», «Пахавайце мяне за плінтусам», «Любофф Бальзамінава», «Памяці подзвігу народа прысвячаецца», «Boeing-Boeing-Boeing», «Гарфілд: Пухнаты Ваяж», спектакль «Маскарад» і «Апошні цмок» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


«Апошні цмок»

Дзе: Мінск, Мір (вул. Казлова, 4а)

Калі: 14 чэрвеня

Колькі: ад 6 рублеў

Цмокі, якія ўмеюць размаўляць, калісьці жылі ў гармоніі з людзьмі. Але цяпер іх род у небяспецы, і толькі адна адважная дзяўчынка можа выратаваць магічных істот. Яе чакае поўнае небяспекі падарожжа праз самыя чароўныя месцы старажытнага Кітая.

Спектакль «Маскарад»

Дзе: Мінск, НАДТ ім. М. Горкага (вул. Валадарскага, 5)

Калі: 14 чэрвеня

Колькі: ад 25 рублеў

  • Па матывах аднайменнага твора Міхаіла Лермантава

Яўген Арбенін, заўсёднік ігральнага дома, зарабіўшы на картах багацце, вырашае ўсё кінуць і прысвяціць сябе сямейнаму жыццю, але мінулае не адпускае героя на супакой. Кожны дзень ён змагаецца з непераадольным жаданнем зноў сесці за ламберный стол, у той час як загадкавая фігура ў масцы ідзе за ім па пятах, прадказваючы няшчасці, а яго жонку Ніну мучаць кашмары. Але самым страшным праклёнам становіцца страчаны бранзалет…

«Пухнаты Ваяж»

Дзе: Гомель, Misteria Cinema (вул. Юбілейная, 9)

Калі: 8 чэрвеня

Колькі: ад 7 рублёў

Пасля нечаканага ўз’яднання са сваім даўно страчаным бацькам — вулічным катом Вікам — Гарфілд разам з сябрам-сабакам Адзі вымушаны адмовіцца ад свайго ідэальнага, цяплічнага жыцця і пусціцца ў вясёлыя і небяспечныя прыгоды.

«Boeing-Boeing-Boeing»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 11 чэрвеня

Колькі: ад 7 рублёў

Нездарма жанр спектакля, які рыхтуецца ў Гомельскім аблдрамтэатры названы «Улётнай камедыяй у трох рэйсах (з адным антрактам)».

Гэта гісторыя пра маладога лавеласа, які прыўдарае адразу за трыма дзяўчынамі-сцюардэсамі і плануе спатканні, зыходзячы з раскладу авіярэйсаў сваіх сябровак. Ён трапляе ў сувязі з гэтым у практычна бязвыхаднае становішча, але спрабуе выкруціцца, апыняючыся ў новых і новых бясконца смешных сітуацыях.

«Памяці подзвігу народа прысвячаецца»

Дзе: Гродна, Новы замак

Калі: 11 чэрвеня

Колькі: ад 5 рублёў

У Сенатарскай зале Новага замка праходзіць персанальная выстаўка мастака Уладзіміра Фёдаравіча Чарнышова «Памяці подзвігу народа прысвячаецца».

Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў каля 30 гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1995 — 2001 гг. Уладзімір Фёдаравіч працаваў галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. З’яўляецца аўтарам сцэнаграфіі спектакляў-лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў тэатральнага мастацтва. З 1996 па 2005 гг. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак з 1960 г. Сябра Саюза мастакоў СССР (з 1977 г.), Беларускага саюза мастакоў, Саюза кінематаграфістаў СССР (з 1978 г.), Беларускага саюза кінематаграфістаў, Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1996 г.). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

«Любофф Бальзамінава»

Дзе: Гродна, Драмтэатр

Калі: 8 чэрвеня

Колькі: ад 19 рублёў

Імкненне кахаць, патрэба кахаць... Ці можна кахаць па разліку? Якая з формаў кахання прывядзе да шчасця? У чым бачаць шчасце людзі з розным сацыяльным статусам, з розным выхаваннем, з рознай адукацыяй? Адказ крыецца ў ключавой фразе спектакля.

«Любофф Бальзамінава» — гэта гісторыя з нечаканым фіналам, сюжэт якой транслюе думку пра тое, што кожны атрымлівае тое, што шукае суразмерна сваім каштоўнасцям.

«Пахавайце мяне за плінтусам»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 11 чэрвеня

Колькі: 15 рублёў

На вялікай сцэне тэатра можна будзе ўбачыць трагікамедыя на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці «Пахавайце мяне за плінтусам» па аповесці Паўла Санаева.

Апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет...

  • Працягласць — 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.

«Доктар філасофіі»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 13 чэрвеня

Колькі: ад 15 рублёў

Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.
Жывата Цвіёвіч – чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй зрабіць свайго сына Міларада доктарам філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным асяроддзі. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем...

У сям’і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына з багатай нявестай. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з’яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым скончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

  • Працягласць спектакля — 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.

«Музыка кіно на раялі»

Дзе: Брэст, Брэсцкі абласны ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)

Калі: 9 чэрвеня

Колькі: ад 35 рублёў

Гэта вечар раяльнай музыкі, дзе вы пачуеце тварэнні найвялікшых кампазітараў нашага часу.

Мелодыі, якія суправаджалі самыя запамінальныя моманты на вялікіх кінаэкранах, ажывуць перад вамі, ствараючы атмасферу напружання, чараўніцтва, рамантыкі і драмы.

У праграме канцэрта — творчасць эксперыментатара і кінакампазітара Ханса Цымера. Прагучыць музыка з фільмаў «Інтэрстэлар», «Піраты Карыбскага мора», «Пачатак», «Цёмны рыцар», «Кароль Леў» і іншых.

Іншым неад’емным кампанентам канцэрта стануць неверагодныя працы Яна Тырсэна, таленавітага французскага кампазітара і мультыінструменталіста. Яго музыка працятая пяшчотай, выразнасцю і адкрывае перад слухачамі багатую палітру эмоцый. Ян Тырсэн набыў сусветную папулярнасць пасля саўндтрэку да фільма «Амелі».

Вы пачуеце таксама некаторыя працы Раміна Джавада. Адзін з найбольш вядомых праектаў, з якім звязана імя кампазітара, — гэта серыял «Гульня тронаў», дзе яго эпічная музыка пышна перадае настрой карціны, дадаючы ёй глыбіню і эмацыйнасць.

«Клеапатра»: балет пра апошнюю царыцу Егіпта

Дзе: Брэст, Брэсцкі ООКЦ (вул. Камуністычная, 1)

Калі: 11 чэрвеня

Колькі: ад 30 рублёў

Памяць аб Клеапатры, апошняй царыцы Егіпта, якая ідзе на ўсё дзеля ўлады, застаецца ў гісторыі. Больш за два тысячагоддзі яе вобраз ахутаны рамантычным арэолам таямніцы. Аднак і старажытныя, і сучасныя гісторыкі адзіныя ў тым, што егіпецкая царыца была разумнай, уладалюбнай, абаяльнай, дзёрзкай і праніклівай жанчынай. Яна стагоддзямі натхняла і працягвае натхняць майстроў мастацтва — паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, рэжысёраў, балетмайстраў — на стварэнне выдатных мастацкіх твораў, у якіх яны спрабуюць разгадаць таямніцу асобы Клеапатры і прадставіць сваю версію падзей, якія адбываліся ў далёкай старажытнасці.

Балетмайстар-пастаноўшчык народная артыстка Азербайджана Медзіна Аліева стварыла маляўнічае, зачаравальнае відовішча, імкнучыся з дапамогай танца расказаць пра жыццё егіпецкай царыцы, яе нястрымнае імкненне да ўлады і ўсеагульнай любові, да кахання. У сваёй працы Медзіна выкарыстоўвае веды пра гісторыю, значэнне і спецыфіку танца ў Старажытным Егіпце. Акрамя таго, у пошуках асаблівасцяў харэаграфічнай лексікі балета яна звяртаецца да скульптурнага і жывапіснага мастацтва гэтай краіны.

Багатую гісторыю, веліч і ўнікальную прыгажосць Егіпта ўзнавіла ў сцэнаграфіі і касцюмах мастак-пастаноўшчык спектакля Інара Асланава (Азербайджан), чые маляўнічыя дэкарацыі і цудоўныя касцюмы балета «Тысяча і адна ноч» ужо паспелі пакінуць незабыўныя ўражанні ў беларускай публікі.

Кампазітар балета «Клеапатра» заслужаная артыстка Расіі Гельсят Шайдулава — прыкметная ў музычным жыцці Расіі, Член Саюза кампазітараў. Музычны стыль у яе сонечны, лёгкі, незвычайна гарманічны. Кампазітар творыць у розных жанрах. Многія вядомыя творчыя калектывы ўключаюць творы Г. Шайдулавай у свой рэпертуар.

Выстава «Бэз»

Дзе: Магілёў, Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі

Калі: 8 чэрвеня

Колькі: ад 3 рублёў 

7 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей У. К. Бялыніцкага-Бірулі» пачалася выстава «Бэз».

На выставе будуць прадстаўлены карціны магілёўскіх мастакоў: Галіны Конанавай, Яўгена Зайцава, Сяргея Масіха, Веры Юрковай, Рамана Коршуна і інш.

«Мядзведзь наадварот»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек

Калі: 8 чэрвеня

Колькі: ад 7 рублёў 

Казка ў хатніх тапачках.

Героі гэтай дзіўнай гісторыі Мішка, Дзяўчынка і тата, правялі цэлы дзень разам. Тата застаўся няньчыць сваю маленькую дачку, якая ўвесь дзень капрызіла, сваволіла, рабіла ўсё наадварот і нават згубілася…

  • Для дзяцей ад 2 гадоў.

Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.