Вы тут

Літаратурны мост з Егіптам


У сакавіку 2024 года госцем XXXI Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу была пісьменніца і дэпутат парламента Егіпта Доха Асі. Яна выступіла на Міжнародным сімпозіўме літаратараў «Пісьменнік і час», пазнаёмілася са стэндамі беларускіх кніжных выдавецтваў. 


Фота з адкрытых крыніц

Сярод іншых пытанняў, якія абмяркоўвала егіпецкі празаік і публіцыст з беларускімі пісьменнікаі і кнігавыдаўцамі, было і пытанне пра развіццё беларуска-егіпецкіх літаратурных сувязяў. Далёкія адлегласці, слабыя ўяленні пра нацыянальную літаратуру Егіпта ў Беларусі і ў Егіпце — пра нацыянальную літаратуру Беларусі не павінны быць памехай для наладжвання трывалых стасункаў. Беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным выданням Доха Асі прапанавала для перакладу і публікацыі свае празаічныя творы. 

Кніга апавяданняў егіпцкай пісьменніцы і палітыка рыхтуецца да выхаду і ў Выдавецкім доме «Звязда». Будзем спадзявацца, што першы выразны крок дапаможа развіць прастору беларуска-егіпіцкіх сувязяў у галіне прыгожага пісьменства, паспрыяе і іншым публікацыям твораў пісьменнікаў Егіпта ў беларускім друку, у беларускіх выдавецтвах. 

Мацвей ПАШКОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.