Вы тут

Як прайшло «Адкрытае веданне» ў Мінску


Інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытае веданне» па тэме «Беларусь будучыні» прайшоў у Мінску ў ГЦ Сталіца.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 600 маладых людзей, яшчэ каля 800 студэнтаў і навучэнцаў горада далучыліся з 9 студый, якія працавалі ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.

— Грандыёзны праект «Беларусь будучыні» — гэта цудоўная магчымасць данесці да нашага пакалення той складнік нашай Беларусі, які існуе сёння, пагаварыць пра планы на заўтра і ўвогуле паказаць моладзі, што ў Беларусі ёсць шмат усяго, што яны павінны захаваць і, вядома ж прымножыць. , — адзначыў падчас мерапрыемства адзін са спікераў, намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Рэспублікі Беларусь Іван Буча.

Яскравым было і выступленне генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна. Ён сакцэнтаваў увагу на праектах, якія робяць самае вялікае кніжнае сховішча ў краіне больш даступным для любога карыстальніка.

—Працуем над тым, каб у цэлы шэраг нашых памяшканняў не быў патрэбны чытацкі білет, каб гэта было максімальна адкрытае асяроддзе, якое дазволіць арганізаваць інтэлектуальны вольны час. Спадзяюся, у наступным годзе ўвесь першы паверх бібліятэкі стане безбар’ерным, — заявіў ён.

Асабліва хвалявалі моладзь пытанні штучнага інтэлекту. Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся намеснік начальніка Сакратарыята Назіральнай рады Парку высокіх тэхналогій Кірыл Залескі. Паводле яго слоў, штучны інтэлект у адным месцы адбірае працоўныя месцы, у іншым стварае.

— Нейкія прафесіі сыдуць, іншыя, якія патрабуюць інтэлектуальнай падрыхтоўкі і самаразвіцця, прыйдуць. Патрэбны будуць не працоўныя рукі, а працоўныя галовы, — заключыў ён.

Прыемным дадаткам да мерапрыемства стала выступленне творчых калектываў сталіцы, а таксама розныя выставы, сярод якіх «100 ідэй для Беларусі», інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў БДУ і БДУІР, праекты навучэнцаў Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.