Вы тут

Прэзідэнт праверыў эксперыментальныя палі на малой радзіме


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. У народзе гэтыя палі называюць «прэзідэнцкімі». Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

Штогод беларускія аграрыі праводзяць на палях, якія знаходзяцца на мяжы двух рэгіёнаў, эксперыменты, высейваючы розныя культуры. Менавіта тут спецыялісты назіраюць за асаблівасцямі імпартных і айчынных сартоў, параўноўваюць іх і робяць адпаведныя высновы. Гэта важна, бо кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў, што на беларускіх палях павінны расці культуры беларускай селекцыі. Не ва ўсіх выпадках гэта магчыма, але трэба імкнуцца. На «прэзідэнцкіх» палях выконваюцца ўсе тэхналогіі і прынцыпы севазвароту. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым найлепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.

«Сёлета на гэтых палях пасеяны кукуруза на зерне (розных сартоў) і травы — канюшына, люцэрна, сумесь «канюшына — цімафееўка». Агледзеўшы ўсе пасевы, Прэзідэнт ацаніў іх як вельмі добрыя і нават блізкія да ідэальных», — напісаў тэлеграм-канал «Пул Першага».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам Нацыянальнай акадэміі навук і ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтай рабоце, у тым ліку і фермерам, якія працуюць на гэтай зямлі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.