Вы тут

Дзіцячае самакіраванне — на «Беларусь 3»


1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, эфір сацыякультурнага тэлеканала прапануе найлепшыя ўзоры савецкіх гульнявых стужак і мультфільмаў для ўсёй сям’і, а вядучымі некаторых праектаў стануць дзеці.


Так, першую летнюю раніцу гледачы канала «Беларусь 3» могуць сустрэць у кампаніі герояў любімых мультфільмаў «Івашка з палаца піянераў» і «Дзядзька Сцёпа — міліцыянер». А ўвечары ў дзіцячай перадачы «Калыханка» пакажуць анімацыйную стужку «Паравозік з Рамашкава».

У святочны дзень у праекце «Навука побач» разам з Кацярынай Бірэцкай распавядаць пра знакамітых навукоўцаў і іх вынаходніцтвы будзе вядучы перадачы «Дабраранак» Патап Мацкевіч. Дапытлівы падлетак не толькі правядзе эфір, але і адправіцца на холадакамбінат, каб даведацца пра сакрэты вытворчасці марожанага.

Зменіцца і склад вядучых перадачы «Навіны культуры». Разам з Ганнай Панцялеевай у першую суботу лета галоўнымі навінамі са свету культуры і мастацтва падзеліцца юная вядучая перадачы «Дабраранак» Варвара Расолька. У цэнтры ўвагі карэспандэнтаў сацыякультурнага канала акажуцца прэм’ера музычнага спектакля «Казка пра цара Салтана» ў Вялікім тэатры Беларусі, праект «Дзеці спяваюць Jazz» і новая праграма Белдзяржцырка.

У рамках тэматычнага кінапаказу 1 чэрвеня ў эфір выйдзе фільм «Мама», які прадставіць у новай, дасціпнай і займальнай музычнай інтэрпрэтацыі немудрагелісты сюжэт пра ваўка і казлянят. А прыгодніцкая стужка «Юрка — сын камандзіра» ў 21:05 распавядзе гісторыю сяброўства 7-гадовага хлопчыка і вайскоўца. Святкуйце ў кампаніі тэлеканала «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».