Вы тут

Гродзенская міліцыя: Інфармацыя пра «ашуканцах пры перапісе насельніцтва», якая з’явілася ў сетцы, — фэйк


У гродзенскіх чатах стала распаўсюджвацца інфармацыя аб тым, што па дамах нібыта ходзяць зламыснікі на падставе хуткага перапісу насельніцтва, а пасля іх візітаў у людзей знікаюць каштоўнасці і грошы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Пад маркай клопату аб пажылых «неабыякавыя» грамадзяне нагнятаюць абстаноўку, паведамілі ў органах унутраных спраў. Такія заявы ў міліцыю не паступалі, а праводзіць перапіс насельніцтва ў Беларусі плануецца толькі ў 2030 годзе.

Міліцыя заклікае не быць залішне даверлівымі, але пры гэтым не давяраць і ўсяму напісанаму ў «дваровых» чатах. Заслугоўвае ўвагі толькі інфармацыя з афіцыйных крыніц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».