Вы тут

НАН прадставіць каля 60 распрацовак і тэхналогій на TIБO-2024


18 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставяць каля 60 інавацыйных распрацовак і тэхналогій на XXХ Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIБO-2024, які пройдзе з 5 па 8 чэрвеня ў Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН.


На стэндзе НАН Беларусі можна будзе азнаёміцца з актуальнымі распрацоўкамі ў галіне інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, а таксама шэрагам экспанатаў, якія дэманструюць гісторыю развіцця тэхналогій у галіне сувязі і тэлекамунікацый.

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН прадставіць мікрамодуль аператыўнага распазнавання, адбору і сціскання відэаінфармацыі на борце малых касмічных апаратаў. Мікрамодуль прызначаны для пашырэння магчымасцей комплекснай мініяцюрызацыі і функцыянальнай нагрузкі бартавой апаратуры малых касмічных апаратаў. Распрацаваны доследны ўзор перасягае існуючыя аналагі па групе параметраў: масе, габарытах, магутнасці энергаспажывання, скорасці апрацоўкі аднаго кадра, кошце і некаторых іншых.

ААТ «Мінскі завод НДІ радыёматэрыялаў» НАН Беларусі прадставіць аптычны элемент з лейкасапфіру (лейкасапфір, або сінтэтычны карунд, з’яўляецца адным з самых цвёрдых і моцных сінтэтычных матэрыялаў). Названы элемент выкарыстоўваецца для вытворчасці аптычных вырабаў (дыяметр лінзы 2,6 мм; мінімальны памер элемента тапалогіі 1 мкм; бездэфектнасць хромавага пакрыцця).

Інстытут фізікі імя Сцяпанава НАН прадэманструе праграмна-апаратны комплекс крыміналістычнага прызначэння на базе лічбавай фотакамеры для вызначэння размерных параметраў аб’ектаў. Прызначаны для фотаздымкі аб’ектаў або ўчасткаў мясцовасці ў мэтах правядзення лінейных вымярэнняў пры забеспячэнні следчых дзеянняў на месцах здарэнняў.

Сярод перспектыўных распрацовак арганізацый НАН Беларусі, якія будуць прадстаўлены на ТІБО-2024, — комплекс рабатызаванага гіперспектральнага сканіравання (ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»), адзіная аўтаматызаваная сістэма збору і апрацоўкі інфармацыі аб спажыванні вады, цепла- і электраэнергіі ў арганізацыях НАН Беларусі (Інстытут энергетыкі НАН), інтэрактыўны калькулятар фізічнага развіцця і харчавання дзіцяці (Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН) і іншыя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».