Вы тут

Прававы прыём правядуць 30 мая прафсаюзныя юрысты


Атрымаць бясплатна юрыдычную дапамогу можна 30 мая ў рамках прафсаюзнага прававога прыёму. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Фота БелТА

Любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па хвалюючых пытаннях. Таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць падключацца пракурорскія работнікі. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва двух ведамстваў з’яўляецца захаванне наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы, а таксама ўсіх сум, належных работніку пры звальненні і інш.

Пра час і месца прафсаюзнага прыёму ў раёне або горадзе можна даведацца на сайтах раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, абласных (Мінскага гарадскога) аб’яднанняў прафсаюзаў. Таксама ажыццяўляецца і папярэдняя рэгістрацыя — запісацца можна асабіста, па тэлефоне, праз сайт, па адрасе электроннай пошты раённага, гарадскога аб’яднання прафсаюзаў.

Адначасова з прававымі прыёмамі ў працоўных калектывах праводзяцца дні прававой асветы і прававой культуры, у час якіх работнікам на прадпрыемствах тлумачаць найбольш актуальныя прававыя пытанні. У 2024 годзе ў такіх мерапрыемствах прынялі ўдзел амаль 20 тыс. грамадзян.

Прававыя прыёмы — гэта толькі адна са шматлікіх форм работы. У Федэрацыі прафсаюзаў і яе членскіх арганізацыях на штатнай аснове працуюць больш за 100 прафесійных юрыстаў, гатовых штодзень аказваць бясплатную юрыдычную кансультацыю і дапамогу ў падрыхтоўцы працэсуальных і іншых дакументаў. Так, толькі за 2023 год па просьбах работнікаў было падрыхтавана 520 такіх дакументаў. З удзелам прафсаюзных юрыстаў у судах разгледжана 85 іскавых заяў, рашэнні па якіх ўступілі ў законную сілу. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлены на рабоце 29 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.