Вы тут

Бульбяныя рулецікі з мясам і мятны цукар


Бульбяныя рулецікі з мясам

Спатрэбіцца: бульба — 500-600 г, яйка сырое — 1 шт., мука пшанічная — 100-150 г, фарш змяшаны — 500 г, алей для смажання.

Бульбу адварыць у «мундзіры», астудзіць, пачысціць. Надзерці на буйнай тарцы. Дадаць соль, перац, яйка, муку. У фарш дадаць соль, перац, спецыі, а таксама халодную ваду ці кефір або смятану для сакавітасці. Цеста раскатаць у каўбаску і нарэзаць на кавалачкі. На аладку выкладваем такім жа пластом фарш, пакідаючы з аднаго боку 1-1,5 см свабоднымі. Аладку з фаршам закручваем шчыльна ў рулецік, свабодны бок цеста прыціскаем. Абсмажваем рулецікі на патэльні з алеем з двух бакоў да зарумяньвання. Рулецікі ўкладваем у форму для выпечкі і ставім у духоўку на 15-20 хвілін пры тэмпературы 200 °С. Хвілін за пяць да заканчэння гатавання можна пасыпаць дзёртым сырам.


Мятны цукар

Спатрэбіцца: цукар — 1 шклянка, мята — дзве жмені.

Ад галінак мяты адарваць лісцікі, вымыць, абсушыць (нам патрэбна толькі лісце). Адправіць у блендар мяту і цукар. Здрабніць (не да фанатызму). Спыніцеся, як толькі мята аб’яднаецца з цукрам. Атрымаецца кашападобная маса. Выкласці на паднос або бляху і раўнамерна размеркаваць — максімальна тонка. Гэты аб’ём высыхае пры пакаёвай тэмпературы прыкладна за 12 гадзін. Трэба час ад часу змешваць відэльцам. Пракатаць сухі цукар качалкай, каб разбіць буйныя камячкі. Захоўваць у слоіку са шчыльным вечкам.

Нюансы

Пра выкарыстанне: прысыпаць любыя ягады, з клубніцамі вельмі ўдалае спалучэнне.

Можна выкарыстоўваць для ўпрыгожвання што заўгодна — такая дробка фісташкавага колеру дадасць разыначкі, здзівіць і заінтрыгуе.

Пра сушку: часу можа сысці больш, калі дома вільготна і прахалодна. Тады ёсць сэнс падумаць пра духоўку на вельмі-вельмі нізкай тэмпературы і прыадчыніць дзверцы.


Плед з хустак

Годнае прымяненне старых хустак і шаляў

Калі вы доўгі час захоўвалі старыя хусткі, шалі, паланціны і іншыя аксесуары і ніяк не вырашаліся іх выкінуць, то гэтая ідэя для вас. Непатрэбныя рэчы можна ператварыць у вельмі арыгінальны плед, у які будзе так прыемна загарнуцца.

Спатрэбяцца: шалікі, хусткі, паланціны з шыфону, кашміру, мусліну і любых іншых тканін.

Не страшна, калі на тканінах будуць дзірачкі ці іншыя дэфекты.

Размясціце хусткі і паланціны на стале, складаючы іх адзін на другі, ствараючы шматслаёвую канструкцыю. Падчас работы матэрыял можна рэзаць на кавалачкі неабходнай формы і памеру: галоўнае — сачыць за тым, каб у выніку таўшчыня канструкцыі была аднолькавай па ўсёй плошчы нарыхтоўкі.

Скаліце ўсе пласты паміж сабой.

У якасці асновы будзе выкарыстаны прыдатны па памеры кавалак мусліну. Размясціце яго зверху на шматслаёвай канструкцыі і яшчэ раз скаліце ўсе пласты.

Сшыйце пласты паміж сабой на швейнай машыне паралельнымі радкамі, пракладваючы іх на адлегласці прыкладна 1,5 см.

Цяпер пачынаецца самы адказны этап работы: з дапамогай нажніц з не вострымі кончыкамі неабходна разразаць усе пласты, за выключэннем апошняга.

Пасля таго, як усе пласты будуць падрэзаны, падраўняйце нарыхтоўку па краі, надаючы ёй прамавугольную форму.

Памыйце нарыхтоўку ў пральнай машыне, змясціўшы ў спецыяльны мяшок для мыцця. Высушыце і выдаліце вытрапаныя ніткі.

Па перыметры нарыхтоўкі на адлегласці прыкладна 1,5 см ад краю зрабіце радок, які фіксуе выраб.

Цудоўны плед выглядае вельмі эфектна і арыгінальна — годная ідэя па выкарыстанні старых рэчаў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.