Вы тут

Беларуска Пятрова выйграла бронзу ЧЕ ў стральбе з пісталета і заваявала ліцэнзію ў Парыж


У харвацкім Осіеку прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы па кулявой стральбе 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У сераду жанчыны вызначалі мацнейшых у стральбе з пісталета з 25 метраў. Удзел у спаборніцтвах прынялі 58 дзяўчат, у тым ліку трое беларусак. У кваліфікацыі наша Аліна Несцяровіч замкнула трыццатку, Зоя Дасько паказала 14-ы вынік, а Аляксандра Пятрова набрала 583 балы з 600 магчымых і з сёмага месца кваліфікавалася ў фінал. На вырашальным этапе наша спартсменка пратрымалася практычна да самага канца і ў выніку заняла трэцюю пазіцыю. Звання чэмпіёнкі Еўропы ўдастоілася Каміль Еджаеўскі з Францыі, немка Дарын Венекамп — другая. Бронза кантынентальнага форуму стала для беларускай каманды першым медалём на турніры.

Дысцыпліна «стральба з пісталета на 25 метраў» з’яўляецца алімпійскай — згодна з рэгламентам, ліцэнзіі на Гульні-2024 павінны былі атрымаць дзве лепшыя ўдзельніцы ў гэтым практыкаванні, якія яшчэ не заваявалі іх па выніках папярэдніх стартаў цыкла. Паколькі ўладальніца серабра з Германіі ўжо мае пуцёўку, а Францыя як краіна-гаспадыня браніруе квоту ў гэтым відзе, адна з ліцэнзій перайшла Пятровай. Напярэдадні такім жа чынам пуцёўку ў Парыж атрымала наша Дар’я Чупрыс, якая стала шостай у фінале ў стральбе з вінтоўкі з трох пазіцый.

Такім чынам, у актыве беларускай каманды па кулявой стральбе ўжо тры алімпійскія ліцэнзіі. Першую з іх на кваліфікацыйным турніры ў Бразіліі прынёс пісталетчык Уладзіслаў Дземеш. Квоты ў гэтым відзе спорту не з’яўляюцца імяннымі і могуць быць пераразмеркаваны па рашэнні трэнерскага штаба.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.