Вы тут

Унікальную аперацыю па эндапратэзаванні плечавага сустава правялі ў РНПЦ траўматалогіі


Унікальную аперацыю па эндапратэзаванні плечавага сустава правялі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка адзначыў, што ўнікальнасць аперацыі заключаецца ў выкарыстанні рэверсіўнай сістэмы. «Гэтая аперацыя ўнікальная не толькі для нашай краіны, але і для ўсёй Усходняй Еўропы», — падкрэсліў ён.

Рэверсіўная сістэма эндапратэзавання заключаецца ў тым, што анатомія плечавага сустава разгорнута. «Калі яміна лапаткі размешчана на плечавой костцы, а галоўка плечавой костцы рэлакавана на яміну лапаткі», — удакладніў Міхаіл Герасіменка.

У брыгаду хірургаў увайшлі Міхаіл Герасіменка, намеснік дырэктара РНПЦ Павел Валатоўскі і запрошаны з Германіі спецыяліст Вольфганг Фогт. «Гэта ўжо трэцяя аперацыя за два дні, і прайшлі яны паспяхова. Пацыенты адчуваюць сябе добра», — адзначыў ён.

«У адрозненне ад досыць звыклых для нашай краіны аперацый па пратэзаванні тазасцегнавага і каленнага суставаў, гэта аперацыі для больш маладога ўзросту. Калі мы прывыклі, што пратэзуецца тазасцегнавы і каленны сустаў у пацыентаў, старэйшых за 60-70 гадоў пры дэгенерацыйна-дыстрафічных захворваннях, то ў дадзенай сітуацыі мэтавая аўдыторыя — як правіла, пацыенты старэйшыя за 40 гадоў», — распавёў дырэктар.

Міхаіл Герасіменка назваў і прычыны, па якіх часцей за ўсё неабходна звяртацца да пратэзавання плечавага сустава: «У асноўным гэта посттраўматычныя станы, станы, якія звязаны з сістэмнымі захворваннямі, напрыклад, рэўматоідны артрыт. Медыцына рухаецца наперад, развіваюцца новыя тэхналогіі, і методыка пратэзавання плечавага сустава прыйшла да нас ужо ў поўным аб’ёме. Мы гатовыя аперыраваць усіх пацыентаў, якія маюць патрэбу ў дадзенай аперацыі».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.