Вы тут

Алейнік: Канфлікт ва Украіне справакаваны і раздуваецца звонку


Канфлікт ва Украіне справакаваны і раздуваецца звонку. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках сустрэчы ў Мінску з венгерскім калегам Петэрам Сіярта і пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае БелТА.


Ён расказаў, што праведзеныя беларуска-венгерскія сустрэчы не абышліся без абмеркавання сітуацыі ва Украіне, суседняй краіны для абедзвюх дзяржаў.

«Мы лічым складанымі і комплекснымі прычыны пачатку канфлікту. Мы дакладна ведаем, што ўся гэта сітуацыя справакавана і раздуваецца звонку. Тымі, хто атрымлівае ад гэтага прамыя дывідэнды, — падкрэсліў міністр. — Усе астатнія нясуць выдаткі. У выніку гінуць тысячы людзей, у тым ліку і мірнае насельніцтва. Мільёны сталі бежанцамі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.