Вы тут

Алейнік: Беларусь гатова прапанаваць Венгрыі размясціць прадпрыемствы з выхадам прадукцыі на рынкі ЕАЭС і СНД


Беларусь гатова прапанаваць Венгрыі размясціць вытворчыя прадпрыемствы з выхадам прадукцыі на рынкі многіх краін ЕАЭС і СНД. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сёння на пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае БелТА.


«Нам ёсць што прапанаваць і ў частцы лакалізацыі вытворчасці. У Беларусі ёсць усе ўмовы, каб стаць для венгерскіх кампаній пляцоўкай для размяшчэння вытворчых прадпрыемстваў, арыентаваных на рынак не толькі нашых краін, але і многіх краін ЕАЭС і СНД, — адзначыў міністр. — Я думаю, што задача складаецца ў тым, каб захаваць і ўзмацніць дынаміку беларуска-венгерскіх кантактаў у гандлёва-эканамічнай сферы. Больш за тое, прамой задачай нашай камісіі бачу пастаянны пошук новых шматабяцальных праектаў у галінах гандлю, вытворчай кааперацыі і інвестыцый».

Як лічыць кіраўнік беларускага МЗС, маецца шмат перспектыўных ніш і магчымасцяў. Пра гэта кажа і аналіз статыстычных паказчыкаў, і канкрэтныя ініцыятывы ад дзелавых колаў.

Ён звярнуў увагу, што паміж бізнес-коламі дзвюх краін падтрымліваюцца ўстойлівыя сувязі і ёсць добрая аснова для дзелавога, у тым ліку рэгіянальнага, узаемадзеяння.

«Многае ўжо зроблена, але многае трэба будзе зрабіць», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.