Вы тут

Мінпрацы: каля 70% пенсіянераў атрымліваюць выплаты праз банкаўскія ўстановы


Каля 70% пенсіянераў атрымліваюць выплаты праз банкаўскія ўстановы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гамарава, паведамляе БелТА.


З 1 ліпеня для атрымальнікаў пенсій, дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах змяняецца парадак выплат.

«У асноўным гэтыя выплаты будуць ажыццяўляцца праз банк. Адпаведныя змены прадугледжаныя законам, які быў прыняты ў канцы 2023 года, «аб змене законаў у пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат», — сказала Алена Гамарава.

Паводле яе слоў, штогод са сродкаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны на дастаўку сацыяльных выплат на дом або праз паштовыя аддзяленні выдзяляецца каля Br100 млн., у той жа час яны могуць выплачвацца праз банкі, што не запатрабуе выдаткаў.

«Сёння банкі і банкаўскія карты сталі звыклымі для кожнага грамадзяніна. Каля 70% пенсіянераў ужо зараз атрымліваюць выплаты праз банкаўскія ўстановы. З улікам пашырэння паўсядзённых разлікаў па банкаўскіх картах з ліпеня выплата пенсій і дапамог асобам, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах, будзе ажыццяўляцца праз банк», — падкрэсліла Алена Гамарава.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.