Вы тут

Беларускае слова яднае


Ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан) на пляцоўцы II Міжнароднага кніжнага кірмашу «КІТАП-БАЙРАМ» прайшла прэзентацыя толькі што выдадзенай «Анталогіі сучаснай беларускай літаратуры». Выданне пабачыла свет у серыі «Паліца Садружнасці».


На конкурсе «Кніга года на Зямлі Урал-Батыра» за гэты анталагічны зборнік Башкірскае выдавецтва «Кітап» імя Зайнаб Біішавай атрымала першы прыз у намінацыі «Выданне, якое ўносіць уклад у дыялог культур». 

Ініцыятар стварэння анталогіі твораў беларускіх паэтаў і празаікаў — старшыня Саюза пісьменнікаў Башкартастана вядомы празаік Айгіз Баймухаметаў. Ён двойчы прыязджаў у Беларусь, збіраў творы, якія павінны былі ўвайсці ў калектыўную кнігу, раіўся з беларускімі калегамі. Укладальнікам выступіла празаік Танзіля Даўлетбердзіна.

Удзел у прэзентацыі прынялі і госці з Беларусі. Сярод іх — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. На сустрэчы на кніжным кірмашы ішла размова і пра тое, што ў бліжэйшы час у Мінску пабачыць свет анталогія сучаснай башкірскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Дадзеныя праекты нараджаюцца ў выніку дзеяння Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж пісьменніцкімі арганізацыямі Беларусі і Башкартастана, якое было заключана на папярэднім кніжным кірмашы «Кітап-Байрам» у 2023 годзе. 

Мацвей ПАШКОЎСКІ

Прэв’ю: russia.trave

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».