Вы тут

Двух наркакур’ераў з 1,7 кг псіхатропу затрымалі ў Гомельскай вобласці


Двух наркакур’ераў з 1,7 кг псіхатропу затрымалі ў Гомельскай вобласці, паведамілі ў МУС.


Супрацоўнікі наркакантролю УУС Гомельскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Чыгуначнага РАУС з доказамі злачынства затрымалі дваіх наркакур’ераў. Імі аказаліся 41-гадовыя жыхары абласнога цэнтра.

Як удалося ўстанавіць, мужчыны ў якасці аптова-рознічных кур’ераў працавалі на інтэрнэт-наркамаркет.

Па словах начальніка УНіСГЛ УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэя Насыткі, пры затрыманых і ў аўтамабілі выяўлена і канфіскавана звыш 1,7 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Партыя была прызначана для далейшага распаўсюджвання.

Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Фігуранты арыштаваныя, ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.