Вы тут

Алейнік сустрэўся з Сіярта ў Мінску


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на перагаворах з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта ў Мінску адзначыў узаемную зацікаўленасць дзвюх краін ва ўмацаванні супрацоўніцтва, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як расказаў Сяргей Алейнік, у парадку дня перагавораў пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і развіццё сітуацыі ў рэгіёне.

Гэта сустрэча, падкрэсліў міністр, «пацвярджае ўзаемны інтарэс Беларусі і Венгрыі да ўмацавання супрацоўніцтва». Такі факт, паводле яго слоў, набывае асаблівую значнасць на фоне падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў, што адносіны паміж краінамі развіваюцца паступальна і па ўсіх напрамках. Так, пашыраюцца міждзяржаўнае ўзаемадзеянне, кантакты на ўзроўні бізнес-колаў і паміж людзьмі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.