Вы тут

Якія ўстаноўкі прагучалі ў адрас медыя супольнасці краіны


Пасля завяршэння выступлення Прэзідэнта кіраўнікі вядучых цэнтральных СМІ, рэгіянальных медыя, лідары меркаванняў падзяліліся сваім бачаннем ролі журналіста ва ўмовах трансфармацыі грамадства.


Фота БелТА

«ТРЭБА БЫЦЬ БОЛЬШ ГУЧНЫМ, ЧЫМ ГАРМАТЫ»

Генеральныды рэктар інфармацыйнага агенцтва «Мінская праўда» Ларыса КОРШУН расказала аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі на рэгіянальным узроўні ва ўмовах інфармацыйнай вайны. «СМІ — гэта зброя, выкарыстоўваць якую неабходна для ментальнага здароўя грамадства, — пераканана яна. — Дзейнічаць трэба хутка, даклад на, як снайпер, і максімальна якасна.

Але часам рэдакцыі, асабліва рэгіянальнага ўзроўню, працуюць дастаткова інертна і больш улічваюць пажаданні сваіх заснавальнікаў, чым чытачоў. А давер можна заслужыць, толькі калі вытрымліваць тонкі баланс і імкнуцца знаходзіцца над сітуацы яй, часам канструктыўна крытыкуючы мясцовую ўладу».

Па меркаванні Ларысы Коршун, гэтую праблему ў пэўнай ступені вырашае далучэнне маленькіх рэдакцый да больш буйных. У гэтым плане вопыт «Мінскай праўды», куды ўваходзіць пяць раённых газет, паказальны.

«Вялікая рэдакцыя здольна стварыць новую мадэль раённай газеты на аснове тэхналогій і практычных напрацовак, — адзначыла кіраўнік інфармагенцтва. — Але пры любым далучэнні, а гэта не столькі трэнд, колькі неабходнасць, павінен быць дакладны план: як зрабіць з сумнай раёнкі грамадска-палітычную цукерку. І адзіны варыянт — стаць бліжэй да людзей. І калі абласным СМІ для поспеху трэба шырэй асвятляць рэгіянальны і міжнародны парадак дня, публікаваць аналітыку, то раённым сродкам масавай інфармацыі, наадварот, неабходна будаваць каркас на так званай драбнатэмнасці».

Гендырэктар інфармагенцтва засяродзіла ўвагу на важнасці пашырэння каналаў падачы інфарма цыі. Так, на базе медыяхолдынга з’явілася новае забаўляльнае выданне. «Тон капа даваць ідэалагічна дакладную інфармацыю праз забаву — вельмі патрэбны, але пакуль практыч на не крануты сярод друкароў кірунак, — падкрэсліла Ларыса Коршун. — Даўно перасталі ўспрымацца як сфера забавы і перайшлі ў сферу вялікай палітык і кам п’ютарныя гульні. Сёння гэта адзін з самых дзейсных інструментаў прапаганды, паўплываць на які пакуль няма магчы масці. З дапамогай гульняў можна фарміраваць каштоўнасныя і светапоглядныя ўстаноўкі».

У завяршэнні свайго выступлення яна адзначыла, што, каб быць за ўважным у медыяполі і працаваць на мір у нашайкра і не, трэба быць больш гучным, чым гарматы. «Толькі яркая, вострая, правакацыйная прэса можа дастукацца да сэрцаў і розумаў чытачоў. Трэба думаць і часам рызыкаваць», — рэзюмавалаяна.

«САНКЦЫІСТА ЛІ ДЛЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ СМІ ЧАСАМ МАГЧЫМАСЦЯЎ»

З дакладам на тэму «Інфармацыйнае супрацьборства: зачыстка Захадам сваёй медыяпрасторы, ціск на Беларусь, супраць дзеянне медыйнай экспан сіі» выступіў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Іван ЭЙСМАНТ. Ён звярнуў увагу на тое, што беларускія апаненты мэтанакіравана пазбаўляюць сваіх грамадзян альтэрнатыўнага пункту гледжання, блакіруючы беларускія дзяржаўныя СМІ.

«У спробах схаваць рэальны стан спраў у нашай краіне ды і на самім Захадзе так званыя гегемоны не прыдумалі нічога лепшага, як аб’явіць беларускім дзяржаўным СМІ самую сапраўдную інфармацыйную вайну, заблакіраваўшы іх вяшчан не на сваёй тэрыторыі», — патлумачыў Іван Эйсмант. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ўдакладніў, што на Захадзе не толькі забаронены прагляды на шых тэлеканалаў, але і ў прынцыпе не дазваляецца нават падтрымліваць працоўныя кантакты з беларускімі калегамі.

Для анты беларускай прапаганды не шкадуюць ні якіх рэсурсаў. Аднак, падкрэсліў ён, менавіта ціск, санкцыі, развязаныя калектыўным Захадам, і інфармацыйная вайна далі якасны скачок развіццю беларускай медыяпрасторы. Eн канкрэтызаваў, што за апошнія гады істотна павялі чаны аб’ём грамадска-палітычнага вяшчання, рэгулярна выходзяць гуч-ныя журналісцкія расследаванні і спецпраекты, значна пашыраны пул бела рускіх палітычных экспертаў і аглядальнікаў. 

«Можна смела канстатаваць, што спроба Захаду заглушыць голас беларускіх дзяржаўных СМІ атрымала адваротны эфект, — канстатаваў Іван Эйсмант. — Апытанні, якія рэгулярна праводзяцца Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фіксуюць няўхільны рост даверу насельніцтва да дзяржаўных СМІ. Павыніках 2023 года, гэта 54,3% — плюс амаль 5% да 2022 го да. Што датычыцца тэлебачання, то штодзённая аўдыторыя агульна даступна складае больш як 43% гарадскога насель ніцтва краіны — гэта больш як 3 мільёны чалавек. Максімальныя аўды торныя паказчыкі фіксуюцца на трансляцыях з удзелам кіраўніка дзяржавы, а таксама прае таў грамадска-палітычнай тэматыкі».

Фіксуецца выбух цікавасці аўдыторыі да грамадска-палітычнага вяшчання з Беларусі. Сумарная аўдыторыя падпісчыкаў толькі на YouTube у рэспубліканскіх СМІ у студзені бягучага года склала больш за 5 мільёнаў чалавек: БелТА — 1,5 мільёна, АТН — 1,2 мільёна, АНТ, СТБ і «Беларусь Сегодня» — больш за мільён падпісчыкаў. Як паведаміў Іван Эйсмант, сумарная аўдыторыя дзяржаўных і рэгіянальных СМІ ў сацыяльных сетках і месенджарах за 2023 год павялічылася амаль на 60% і ўжо ў лютым бягучага года склала больш за 4,3 мільёна чалавек.

Нарошчваецца аб’ём вытворчасці кантэнту на англійскай мове не толькі для тэле- і радыёэфіру, але і для інтэрнэту. Пашырана зона пакрыцця радыёвяшчання на польскай мове на тэрыторыі суседзяў, створана рэдакцыя радыё «Беларусь» на польскай мове з ліку эмігрантаў і беларускіх палітолагаў, працуюць акаўнты гэтага праекта ў сацыяльных сетках.

Рэзюмуючы, спікер адзначыў, што санкцыі сталі для дзяржаўных СМІ часам магчымасцяў. Ад усёй беларускай медыясупольнасці Іван Эйсмант выказаў словы ўдзячнасці Прэзідэнту за каласальную падтрымку, якую аператыўна атрымалі
пасля адыходу буйных транснацыянальных рэкламадаўцаў. Маецца на ўвазе ў тым ліку Указ нумар 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі», які даў магчымасць у такі складаны час нарошчваць аб’ёмы грамадска-палітычнага і забаўляльнага кантэнту.

«Мы першымі павінны пісаць пра тое, што хвалюе нашых людзей»

Алгарытмамі адпрацоўкі мясцовага інфармацыйнага парадку дня ў СМІ падзялілася галоўны рэдактар мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» Вольга АРДАШАВА. Яна зазначыла, што апаненты нашай дзяржавы ў інфармацыйнай барацьбе робяць стаўкі менавіта на рэгіёны. «Узнімаюць лакальныя праблемы і выстаўляюць часта дробязныя пытанні як бяздзейнасць улад, — удакладніла спікер. — Таму аддаваць такі праблемны парадак дня на водкуп нашым ворагам мы не маем права. Мы першымі павінны пісаць пра тое, што хвалюе нашых людзей, і ў адрозненне ад апазіцыі, якая разгойдвае гэтым негатывам інтэрнэт, расказваць аб вырашэнні любой праблемы».
Па меркаванні Вольгі Ардашавай, пытанні, якія хвалююць кожную сям’ю, тое, з чым сутыкаецца кожны з нас штодня, абавязкова павінны адлюстроўвацца ў рэгіянальных СМІ. Як правіла, гэтыя пытанні датычацца жыллёва-камунальнай сферы, стану дарог, асветленасці вуліц, чысціні ў пад’ездах і шмат іншага. «Дробных тэм няма, — падкрэсліла рэдактар раённай газеты. — Ёсць тыя, якія хвалююць нашых падпісчыкаў, а значыць, патрабуюць і нашай увагі. Людзей часцей турбуюць не самі праблемы, а адсутнасць на іх рэакцыі. Таму дзейнічаць трэба хутка, пакуль маленькая дробязь не перарасла ў камяк негатыву».

Па словах спікера, неканструктыўныя публікацыі, укіды, якія распальваюць негатыўныя эмоцыі, часта ніякага дачынення да лакальнага актуальнага парадку дня не маюць, але электрызуюць грамадства. «Яны аналізуюцца на дакладнасць і актуальнасць, а далей мы рыхтуем контрматэрыял, — падзялілася досведам кіраўнік раёнкі. — Варта адзначыць сённяшні вал негатыўнай, дэструктыўнай інфармацыі, якая фарміруецца і прасоўваецца з-за мяжы. Трэба сказаць, заходнія паліттэхнолагі, заказваючы чарговыя небыліцы, не абмяжоўваюць сябе ніякімі этычнымі рамкамі. Мэта адна — разгайдаць натоўп, падарваць давер да ўлады».

Вольга Ардашава падкрэсліла, што наперадзе — вельмі шмат працы. «Наша задача — па-ранейшаму даносіць праўду, расказваць аб паступальным развіцці нашай краіны, папулярызаваць сапраўдныя каштоўнасці нашага народа. 

І тады мы дакладна выстаім у гэтай інфармацыйнай вайне», — рэзюмавала яна.

«Контрпрапаганда — гэта і няўхільнае развіццё гонару за ўласныя дасягненні і поспехі, гонару за Беларусь»

Расказваючы аб асаблівасцях прапаганды і контрпрапаганды ў сродках масавай інфармацыі, аглядальнік Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй МУКАВОЗЧЫК адзначыў, што прапаганда — гэта не проста інструмент дастаўкі інфармацыі ў масы, гэта яшчэ і сама сістэма прасоўвання, тлумачэння, укаранення і адстойвання свайго светапогляду, ладу жыцця, сэнсаў і суверэнітэту — гэта значыць магчымасці і права ўсё гэта сваё мець.

Андрэй Мукавозчык нагадаў, што на хвалі падзей 2020 года, калі людзі думалі аб тым, як зберагчы сваю краіну, не даць яе разваліць і распрадаць, нечакана для нашых апанентаў у медыйнай прасторы ўзнікла цэлая плеяда лідараў меркаванняў і прадстаўнікоў аўтарскай журналістыкі, якіх ніхто спецыяльна не гадаваў і не выхоўваў. «Прапаганда і контрпрапаганда, якая працуе ў Беларусі, — гэта больш людзі, а не сістэма, — лічыць ён. — І нашы недахопы часта з’яўляюцца працягам нашых жа добрых якасцяў. Яркія, неардынарныя, самастойныя асобы, якія складаюць калектыўную асобу нашай прапаганды, з цягам часу паціху пачынаюць цягнуць кожны ў свой бок».

Аглядальнік Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» перакананы: прапагандай нельга займацца з 9.00 да 18.00, ёю не атрымліваецца займацца па аўторках і пятніцах. Любы ідэолаг, па яго словах, ведае: нават калі ты ненадоўга адышоў са свайго месца, то адразу пачынаюць прасочвацца іншыя погляды і каштоўнасці. «Гэта адбываецца яшчэ і таму, што машына па навязванні заходніх каштоўнасцяў большая, старэйшая, больш вопытная і багацейшая за нашу, — дадаў Андрэй Мукавозчык. — Толькі энтузіязмам, сваёй вернасцю і адданасцю справе, патрыятызмам кожны на сваім месцы павінен рабіць гэта больш якасна — толькі так мы можам супрацьстаяць той машыне, якая працуе супраць нас».

Кажучы аб контрпрапагандзе, журналіст звярнуў увагу, што гэта штодзённае выкрыццё фэйкаў, каб не даваць ім укараняцца ў свядомасці. «А таксама пастаяннае выпраўленне скажэнняў гісторыі, адстойванне правільнага разумення нашай гісторыі, у многіх выпадках атрымліваецца, што і гісторыі ўвогуле — па меншай меры, нашага рэгіёна, калі не сусветнай, — дадаў
ён. — Контрпрапаганда — гэта і няўхільнае развіццё гонару за ўласныя дасягненні і поспехі, гонару за Беларусь, чаго мы часам саромеемся, і няёмка сябе адчуваем, калі даводзіцца сябе хваліць, а трэба. 

У сферу прапаганды і контрпрапаганды цяпер арганічнай часткай павінна ўваходзіць крытыка і самакрытыка як нармальная практыка, спосаб самаачышчэння і павышэння эфектыўнасці, а таксама як здольнасць успрымаць заўвагі і інфармацыю збоку. Гатоўнасць не мундзір свой абараняць, а справу рабіць — тая самая здольнасць думаць па-рознаму, але пра адно — пра краіну».
«Рэгіянальныя журналісты заўсёды знаходзяцца ў гушчы падзей»

Вядучая праектаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Віталіна ПЕТРУСЕВІЧ расказала аб рэгіянальнай аналітыцы ў СМІ. Яна звярнула ўвагу на тое, што да нядаўняга часу ў рэгіянальных медыя быў відавочны дэфіцыт добрых аналітычных матэрыялаў, у тым ліку па вострасацыяльнай і палітычнай праблематыцы. «Спакойны тэмп працы, местачковасць не дазвалялі рэгіянальным СМІ як след адказаць дэструктыўным сілам, — лічыць журналіст. — Але час змяніўся, і мы цяпер іншыя. Рэгіянальныя журналісты, тым больш маладыя, заўсёды знаходзяцца ў гушчы падзей. А калі раптам хтосьці яшчэ да гэтага часу жыве па прынцыпе „мая хата з краю, нічога не ведаю“, „палітыка — гэта не маё, і па душы мне больш кветачкі“, вызначайцеся: вы з намі ці не. Хоць гэта трэба было зрабіць яшчэ ўчора».

Віталіна Петрусевіч расказала пра адзін з праектаў, шэф-рэдактарам якога яна з’яўляецца, і тыя поспехі, якіх дасягнулі за два гады існавання праграмы, дзе ўзнімаюць сацыяльныя, палітычныя, культурныя і гістарычныя пытанні. Прычым звярнула ўвагу на тое, што ў рэгіёне шмат кампетэнтных экспертаў і аналітыкаў.

Кажучы аб хейце з боку апанентаў, журналіст падкрэсліла, што калі журналісты настолькі раздражняюць ворага, значыць, усё робяць правільна. «Наша аналітыка б’е прама ў цэль, і мы на правільным шляху, — падкрэсліла яна. — Няхай страх трымае здраднікаў, іх доля ўсім вядомая».

Звяртаючыся да калег, у тым ліку маладых журналістаў, Віталіна Петрусевіч заклікала брацца за сур’ёзныя тэмы рэпартажаў. «Вывучайце, унікайце, пытайце, абмяркоўвайце, аналізуйце, — заклікала яна. — У рэгіёнах ёсць усё для таго, каб стаць прафесійным і вядомым журналістам. Дарогу адужае той, хто ідзе».

«Народную журналістыку ніхто не адмяняў»

Галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ агучыла свой погляд на праблему падрыхтоўкі кадраў для раённых сродкаў масавай інфармацыі, вызначыла шляхі яе вырашэння. «Раёнка заўсёды будзе запатрабаванай, калі рэдакцыя — гэта каманда прафесіяналаў, — лічыць яна. — Няма часу чакаць, калі ў рэдакцыі прыйдуць маладыя спецыялісты з дыпломамі. Мы здольныя вырашаць усё тут і цяпер. Таму прынялі рашэнне вучыцца і вучыць».

Галоўны рэдактар падзялілася вопытам праекта «Школьны дзённік», які стаў творчай пляцоўкай для юнкараў. У выніку рэдакцыя стварыла цэлую армію пазаштатных карэспандэнтаў. Некаторыя ўжо з’яўляюцца студэнтамі журфака БДУ. Па меркаванні галоўнага рэдактара, гэты досвед можа стаць практыкай выхавання школьнікаў — юных карэспандэнтаў, якую можна маштабаваць на ўсю краіну.

У рэдакцыі не абмежаваліся толькі друкаванай версіяй праекта, дазволіўшы хлопцам і дзяўчатам выступаць практычна ў кожным нумары газеты. Раёнка адкрыла ў школах своеасаблівыя карпункты для навучэнцаў, а разам з гэтым стварыла школьныя акаўнты ў «Інстаграме» і «Тэлеграме». У сваю чаргу, самі дзеці пайшлі насустрач журналістам і выказалі жаданне весці гэтыя рэсурсы прафесійна. 

«У выніку мы атрымалі 14 інтэрнэт-рэсурсаў, і цяпер школьнікі ў першую чаргу зазіраюць у свой тэлеграм-канал, а не на іншыя рэсурсы з „важнымі“ навінамі, а потым адсочваюць, ці падзяліўся гэтай навіной „Ляхавіцкі веснік“, — паведаміла галоўны рэдактар. — Такім чынам, мы закальцавалі агляд навін, стварылі сваё бяспечнае інфармацыйнае асяроддзе».

Для таго, каб вучнёўскі кантэнт быў належнага ўзроўню, рэдакцыя стала запрашаць школьныя рэдкалегіі на майстар-класы і вучыць дзяцей. «У нас ёсць юныя калегі, на якіх ужо сёння мы можам спадзявацца, — канстатавала Маргарыта Кухта-Маслоўская. — Школьныя рэдакцыі здольныя рабіць дастойны кантэнт, прытым якасна і, што вельмі важна, аператыўна. Нам не трэба сёння ехаць у кожны пункт раёна, у нас усюды ёсць свае людзі — маленькія прафесіяналы, якіх у нас больш за 150. Не ўяўляю, як мы без іх змаглі б інфармацыйна ахапіць увесь раён, бо яны выйшлі за рамкі адукацыйнай тэматыкі».

Выступоўца падкрэсліла, што часам вырашэнне кадравага пытання ляжыць на паверхні. «Народную журналістыку ніхто не адмяняў, — заўважыла яна. — Ёсць землякі, якія вядуць свае акаўнты дастаткова ярка і крэатыўна, таму прапануем ім супрацоўніцтва, а за гэтым стаіць і магчымае навучанне на карысць рэдакцыі. Што датычыцца юнкараўскага руху, то ў нашых сілах зрабіць усё, каб юныя і таленавітыя хлопцы і дзяўчаты крэатывілі ў рамках бяспечнага інфармацыйнага поля, каб іх ідэі маглі гучаць і ўлічвацца ўжо ў прафесійным асяроддзі. Патрэбна даць ім гэтае месца ў інфармацыйнай медыяпрасторы».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.