Вы тут

Правы, магчымасці і гендарная роўнасць


Гэтыя і іншыя пытанні, прысвечаныя ролі жанчыны ў сучасным грамадстве, абмяркоўвалі ўдзельніцы Азіяцкага форуму, які ўпершыню прайшоў у Самаркандзе ў маі.


Фота БелТА

Сярод удзельнікаў форуму было больш чым 30 высокіх гасцей — прадстаўнікоў замежных краін і міжнародных арганізацый: жанчыны-парламентарыі краін Усходняй, Паўднёва-Усходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі, кіраўнікі ўрадаў, афіцыйныя асобы больш за 40 прадстаўніцтваў замежных краін у Самаркандзе і замежных арганізацый, а таксама мясцовых дзяржаўных органаў. Акрамя таго, у рабоце Азіяцкага форуму бралі ўдзел каля 400 прадстаўнікоў інстытутаў грамадзянскай супольнасці, жанчын-кіраўнікоў, бізнес-лэдзі, палітолагаў, актывістаў сацыяльнай сферы, вучоных, дзеячаў розных галін эканомікі і проста актыўныя жанчыны.
У складзе прадстаўнічай дэлегацыі з Беларусі была і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Марына ІЛЬІНА. Сенатар падзялілася сваімі ўражаннямі ад работы форума:

— Для мяне было вялікім гонарам удзельнічаць у першым Азіяцкім форуме жанчын. Мы дзякуем Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Шаўкату Мірзіёеву за ініцыятыву, арганізацыю і правядзенне форуму. За стварэнне ўнікальнай прасторы для дыялогу, дзе вядучыя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, акадэмічнай і дзелавой супольнасці змаглі абмеркаваць такое важнае пытанне, як нарошчванне ролі жанчыны ў розных сферах дзейнасці, абмяняцца вопытам і разам распрацоўваць шлях далейшага прасоўвання правоў жанчын.

Менавіта Узбекістан выступіў ініцыятарам і задаў тон мерапрыемству, таму што для рэспублікі гэта важны парадак дня: жанчыны змагаюцца за свае правы і ў гэтай справе зрабілі вялікі рывок. Яны ўсё больш і больш актыўна ўдзельнічаюць у жыцці сваёй краіны — палітычнай, эканамічнай. За апошнія сем гадоў доля жанчын у органах дзяржаўнага кіравання Узбекістана павялічылася з 27 да 35 працэнтаў. 32 працэнты дэпутатаў Заканадаўчай палаты Олій Мажліса і 25 працэнтаў членаў Сената — жанчыны. Цяпер яны ёсць сярод прадстаўнікоў кожнай акругі. Колькасць жанчын-прадпрымальнікаў падвоілася, больш за 205 тысяч жанчын адкрылі ўласную справу. Сотні тысяч атрымалі прафесійную і прадпрымальніцкую падрыхтоўку, каля паўмільёна — працу. Сёння больш за палову студэнтаў універсітэтаў складаюць дзяўчаты.

Узбекістан захацеў падзяліцца паспяховым вопытам з прадстаўніцамі тых краін, дзе барацьба жанчын за гендарную роўнасць толькі набірае абароты.

Сустрэчы былі незабыўныя. На працягу двух дзён працавалі дзесяць паралельных секцый. Адзіным маім засмучэннем было тое, што я не змагла трапіць на ўсе дзесяць — тэмы на іх абмяркоўваліся надзённыя і актуальныя. Размова ішла і аб Мэтах устойлівага развіцця. А лейтматывам усіх мерапрыемстваў гучала фраза аб тым, што калі будзе дасягнута пятая Мэта ўстойлівага развіцця — роўнасць паміж мужчынам і жанчынай, то выкананне астатніх шаснаццаці адбудзецца лёгка. Жанчыны справядліва мяркуюць, што пятая Мэта і ёсць ключавая.

Былі цікавыя пляцоўкі па няўрадавых арганізацыях. Мне пашчасціла працаваць у камандзе Беларускага саюза жанчын. Старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская расказвала пра тое, наколькі актыўны жаночы парадак дня праводзіць наша дзяржава. Узяць заканадаўчыя дакументы — яны цалкам накіраваны на тое, каб забяспечыць роўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх працэсах як мужчын, так і жанчын.

Ды і ў цэлым у Беларусі падтрымка жанчын — гэта не проста нейкія фінансавыя прэферэнцыі: ільготныя крэдыты, цэнтры падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва і гэтак далей. Гэта найперш сацыяльныя гарантыі, прычым як жанчын, так і мужчын. У нас у трохгадовым водпуску па доглядзе дзіцяці могуць знаходзіцца і мама, і тата. На час гэтага працяглага перапынку за бацькамі захоўваецца працоўнае месца. Як бачыце, дэмаграфічная палітыка ў нашай краіне таксама накіравана на тое, каб дзеці нараджаліся, сем’і раслі.

Пра ўсё гэта і пра шмат іншага мы гаварылі на форуме. У прыватнасці, аб тым, напрыклад, што наша беларуская жанчына — вельмі актыўная, аб тым, што касманаўтка Марына Васілеўская стала сапраўдным жаночым лідарам краіны і многія будуць на яе раўняцца, таму што яе вопыт — гэта прыклад таго, што дзіцячая мара можа ўвасобіцца ў жыццё, калі да гэтага імкнуцца і калі гэтае імкненне будзе падтрымлівацца.

...Форум стаў сапраўднай і шчырай пляцоўкай для абмеркавання праблем і задач удзельніцамі з многіх краін. Галоўнай тэмай выступленняў было гендарнае раўнапраўе. А галоўным словам большасці выступоўцаў было «барацьба». Наша дэлегацыя дзялілася досведам таго, як у Беларусі на справе гэтае раўнапраўе ажыццяўляецца, падтрымліваецца і пашыраецца. Таму выступленні беларускіх удзельніц былі адны з самых цікавых.

Алена ВІНАГРАДАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.