Вы тут

У Кітаі ўзмацняюць нагляд за кіраўнікамі дзяржпрадпрыемстваў


Дзяржсавет КНР выдаў Пастанову аб дысцыплінарных мерах у адносінах да асоб, якія займаюць кіруючыя пасады на дзяржаўных прадпрыемствах, з мэтай узмацнення нагляду за імі, перадае «Сіньхуа».


Дакумент, які складаецца з 52 артыкулаў, вызначае розныя віды неправамерных паводзін і адпаведныя пакаранні. Пастанова была прынята на чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР і ўступіць у дзеянне з 1 верасня.

Як адзначалася на пасяджэнні, узмацненне кіравання і нагляду за кіраўнікамі дзяржпрадпрыемстваў карысна для павышэння эфектыўнасці іх работы ў адпаведнасці з законам і добрасумленнасці на працоўным месцы, а таксама для доўгатэрміновага развіцця дзяржпрадпрыемстваў.

Дзяржпрадпрыемствы лічацца асновай кітайскай эканомікі. Сукупныя актывы дзяржаўных прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання Кітая на канец мінулага года дасягнулі 86,6 трыльёна юаняў (каля 12,2 трлн. долараў), што на 6,4 працэнта больш у параўнанні з канцом папярэдняга года, сведчаць афіцыйныя дадзеныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».