Вы тут

Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень пагранічніка, які адзначаецца з 28 мая 1918 года, прайшлі сёння на плошчы Перамогі і Востраве мужнасці і смутку ў Мінску.


Святкаванні пачаліся з ускладання кветак да памятнага знаку «Вартавым мяжы ўсіх пакаленняў» у скверы бульвара Талбухіна. Затым афіцэры частак і арганізацый Мінскага гарнізона, курсанты і ветэраны-пагранічнікі на чале са старшынёй Дзяржпагранкамітэта Канстанцінам Моластавым усклалі кветкі і вянкі да манумента Перамогі і пешай калонай па цэнтральных вуліцах Мінска перайшлі да вострава мужнасці і смутку, дзе таксама аддалі даніну памяці воінам, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Святкаванне Дня пагранічніка прайшло таксама ў іншых рэгіёнах краіны і на пагранічных заставах.


Віктар ДРАЧОЎ

Фота: Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.