Вы тут

Прыярытэт — падтрымка сацыяльна ўразлівай катэгорыі насельніцтва


Прыярытэт — падтрымка сацыяльна ўразлівай катэгорыі насельніцтва. Гэтым прынцыпам кіруюцца сенатары пры рабоце ў рэгіёнах і са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.


Фота БелТА

27 мая 2024 года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар ДУА «Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі» Таццяна Ігнацюк прыняла ўдзел у міжведамасным рэспубліканскім семінары дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра, з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця».

На семінары разглядаліся пытанні аказання медыцынскай дапамогі дзецям з расстройствамі аўтыстычнага спектра ў Рэспубліцы Беларусь, праблемы іх рэабілітацыі, асаблівасці рэалізацыі індывідуальнай праграмы ранняга выяўлення дзяцей з РАС і іх сем'яў і шэраг іншых.

«Рост колькасці дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра — сусветная тэндэнцыя. Своечасовая дыягностыка РАС у дзіцячым узросце здольная вырашыць асноўныя задачы — прафілактыку глыбокіх парушэнняў сацыяльнай адаптацыі дзіцяці з магчымасцю ў далейшым інтэграцыі дзіцяці з аўтызмам у грамадства. Прынцып інклюзіі ў нашай краіне — адзін з асноўных прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Частка навучэнцаў з расстройствамі аўтыстычнага спектра атрымліваюць спецыяльную адукацыю ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, частка вучыцца ў звычайных групах і класах, а пры неабходнасці ім аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога. Вопыт педагагічнай работы паказвае, што максімальна ранняе ўключэнне дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра ў карэкцыйна-адукацыйны працэс дае магчымасць змяніць да лепшага іх паводзіны і жыццёвыя перспектывы. У Беларусі рэалізоўваюцца мерапрыемствы дарожнай карты стварэння айчыннай школы навучання і выхавання дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра на 2021—2025 гады, якая ўключае розныя мерапрыемствы», — сказала сенатар.

 У апошнюю дэкаду мая сенатары працягнулі практыку асабістага прыёму грамадзян.

Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі выслухоўваў жыхароў раёна ў Жабінкаўскім раённым выканаўчым камітэце. Да сенатара паступілі пытанні, якія датычацца льгот для інвалідаў першай групы ў арганізацыях аховы здароўя. Яны будуць вырашацца з прыцягненнем абласнога ўпраўлення па ахове здароўя пры ўдзеле парламентарыя. Абмяркоўвалася таксама пытанне здачы ў арэнду зямлі для размяшчэння павільёнаў рамеснікаў.

Медыцынская тэма гучала і на прыёме грамадзян старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігарам Луцкім. Адно з пытанняў, па якіх да сенатара звярнуліся заяўнікі, датычацца атрымання медыцынскай, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі даросламу насельніцтву, якое мае рэдкае генетычнае захворванне — спінальная мышачная атрафія. Яшчэ адна тэма, узнятая на прыёме сенатара, — фарміраванне і вядзенне Рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Да старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Сіўца людзі прыйшлі з праблемамі, якія датычацца газіфікацыі садовых таварыстваў.

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Маладзечанская спецыяльная школа-інтэрнат» Наталля Глінская абмяркоўвала з жыхарамі Маладзечна рамонт дарог і школа-інтэрнат» Наталля Глінская абмяркоўвала з жыхарамі Маладзечна рамонт дарог і асвятленне вуліц прыватнай забудовы горада, устаноўку відэафіксацыі і знакаў абмежавання хуткасці на ўчастках дарог без тратуараў. Размова ішла таксама пра магчымасць набыцця для Маладзечанскага раёна спецыяльнай тэхнікі. Ад шматдзетнай маці паступіла прапанова па ўдасканаленні заканадаўства, якое датычыцца атрымання аднолькавых сацыяльных гарантый для шматдзетных сем'яў у частцы змяншэння пенсіённага ўзросту.

Пытанні грамадзян, якія прыйшлі на асабістыя прыёмы, былі дакладна разгледжаны сенатарамі. Заяўнікам дадзены тлумачэнні і рэкамендацыі. У адпаведнасці з заканадаўствам звароты будуць разгледжаны з прыцягненнем кампетэнтных органаў дзяржаўнага кіравання. Па асобных пытаннях намечаны шляхі вырашэння. Усе праблемы ўзяты на кантроль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.