Вы тут

Качанава: Беларусь імкнецца стаць паўнапраўным членам БРІКС і разлічвае на падтрымку Кітая


Беларусь імкнецца стаць паўнапраўным членам БРІКС і разлічвае на падтрымку Кітая ў гэтым пытанні. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас першага пасяджэння Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Доме народных сходаў у Пекіне, паведамляе БелТА.


«Беларусь і Кітай традыцыйна ўзаемадзейнічаюць у міжнародных і рэгіянальных арганізацыях. У нас супадаюць погляды па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня. Беларусь цвёрда падтрымлівае прынцып аднаго Кітая, аказвае падтрымку кітайскаму боку ў пытаннях Сіньцзяна, Ганконга, Тыбету, Тайваня, а таксама ў рамках Руху недалучэння па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора. Мы ўдзячныя кітайскаму боку за падтрымку, якая аказваецца ў пытанні далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у якасці паўнапраўнага члена. Разлічваем, што гэта можа адбыцца ўжо ў ліпені гэтага года, — адзначыла Наталля Качанава. — Мы таксама надаём вялікае значэнне далучэнню Беларусі да фармату БРІКС, арганізацыі, якую мы лічым адной з найважнейшых аб’яднальных пляцовак у пытаннях забеспячэння глабальнай бяспекі, устойлівага развіцця і эканамічнай кааперацыі».

Беларусь імкнецца стаць паўнапраўным членам БРІКС і разлічвае на падтрымку ў гэтым пытанні Кітая, падкрэсліла спікер. «Наша дэлегацыя плануе прыняць удзел у парламенцкім форуме БРІКС, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў ліпені гэтага года. Прапануем правесці на палях гэтага мерапрыемства сустрэчу парламентарыяў Беларусі і Кітая», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі створаны Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. Яго мэты-паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж дзвюма дзяржавамі, аналіз супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі, а таксама вылучэнне прапаноў і рэкамендацый па пытаннях супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін у розных галінах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.