Вы тут

Качанава прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын, членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая 20-га склікання, членам партыйнай групы Дзяржаўнага савета Шэнь Іцынь у Доме народных сходаў у Пекіне прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая, паведамляе БелТА.


«Спадарыня Шэнь Іцынь, шчыра запрашаю вас наведаць з візітам Беларусь, будзем рады бачыць вас у нашай краіне, — звярнулася Наталля Качанава да кітайскай калегі. — У ходзе вашага візіту мы маглі б адпрацаваць дарожную карту нашага супрацоўніцтва. Мы вельмі разлічваем, што вы прымеце запрашэнне і ў бліжэйшы час наведайце нашу краіну».

«Для нас вельмі важна выкананне дамоўленасцей і рашэнняў, якія былі прыняты раней кіраўнікамі нашых дзяржаў, урадамі, грамадскімі арганізацыямі, — падкрэсліла спікер. — Таму я прапаную разгледзець пытанне, калі пад нашым патранатам (маім і вашым) мы б стварылі Савет жанчын, які б адсочваў выкананне задач, пастаўленых кіраўнікамі дзяржаў. Але разам з тым мы маглі б больш эфектыўна працаваць на гэтым узроўні, у тым ліку вырашаючы задачы і глабальнага плана па захаванні міру і спакою ў нашых краінах, а таксама па пытаннях жаночага парадку дня Беларусі і Кітая. У ходзе вашага візіту мы маглі б прыняць адпаведнае рашэнне».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.