Вы тут

Перакрыты буйны канал пастаўкі псіхатропаў у Беларусь


Супрацоўнікі наркакантролю УУС Гомельшчыны сумесна з УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы АМАПа з доказамі злачынства затрымалі 51-гадовага грамадзяніна суседняй краіны. Аб гэтым паведамілі ў МУС.


Скрыншот відэа МУС

Як стала вядома, мужчына, працуючы аптовым кур’ерам арганізаванай групы па продажы наркотыкаў, увозіў у Беларусь буйныя партыі тавара для далейшай рэалізацыі. У момант затрымання ў яго аўтамабілі знойдзена і канфіскавана звыш 2,6 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва параметылэфедрон. Мужчына адпрацаваў кур’ерам некалькі месяцаў.

Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.