Вы тут

Артаб’ект «Гадзіннік» вярнуўся на вуліцу Савецкую ў адноўленым выглядзе


Адной са славутасцяў Брэста даўно стала працэдура вячэрняга запальвання ліхтароў, якую праводзіць самы сапраўдны ліхтаршчык. Пра час, калі адказны за святло ўзбіраецца па лесвіцы і ажыўляе ліхтары адзін за другім, можна даведацца па спецыяльным гадзінніку, які ўстаноўлены ў пачатку вуліцы Савецкай. Час запальвання мяняецца ў залежнасці ад пары года. А гадзіннік паказвае яго для зручнасці гараджан і турыстаў, якія стараюцца зрабіць фота на памяць разам з брэсцкім ліхтаршчыкам. 


Дык вось гадзіннік знік са свайго месца тыдзень таму. У гарадскія камунальныя службы пасыпаліся пытанні. Але гарвыканкам паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што арт-аб’ект перажывае абнаўленне і хутка вернецца на сваё месца. 

Адкрыццё новага арт-аб’екта адбылося 28 мая, у дзень пагранічніка, з удзелам прадстаўнікоў Брэсцкай чырвонасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага. Менавіта яны падарылі Брэсту новае аблічча любімага ўсімі ліхтара з гадзіннікам. Гадзіннік цяпер размешчаны на стылізаваным ліхтары, на якім чытаецца надпіс «З граніцы пачынаецца дзяржава». 

«Няхай святло нашага ліхтара захоўвае мір на нашай зямлі», — сказаў падчас адкрыцця арт-аб’екта начальнік Брэсцкай пагранічнай групы Максім Бутранец. Са святам вартавых граніцы павіншаваў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота тэлеграм-канала Брэсцкага гарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».