Вы тут

У Лідскім раёне сабака насмерць загрыз пажылую жанчыну


У Лідскім раёне сабака да смерці загрыз пажылую жанчыну. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Лідскую ЦРБ.


Фота з адкрытых крыніц

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 мая каля чыгуначнай станцыі Гутна. Відавочца паведаміў у хуткую дапамогу аб тым, што жанчыну пакусаў сабака, з ран быў моцны крывацёк. Медыкі канстатавалі ў жыхаркі Лідскага раёна 1952 года нараджэння ўкушаныя і ірваныя раны абодвух галёнак і галёнкаступнёвых суставаў, траўматычную ампутацыю ногцевай фалангі пальца правай кісці. Жанчына ад атрыманых траўм загінула на месцы здарэння.

Удакладняецца, што пакусаў жанчыну асабісты сабака.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.