Вы тут

Беларускія тэнісісткі правядуць стартавыя сустрэчы адкрытага чэмпіянату Францыі


На парыжскіх кортах «Ралан Гарос» набірае абароты другі ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — адкрыты чэмпіянат Францыі. Сёння свае стартавыя паядынкі правядуць дзве прадстаўніцы Беларусі, паведамляе БелТА.


Другая ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу сустрэнецца з расіянкай Эрыкай Андрэевай, якая замыкае топ-100 сусветнага рэйтынгу. Саперніцай Вікторыі Азаранкі (21-ы нумар рэйтынгу WTA) будзе прадстаўніца Аргенціны Надзя Падарошка (59). У мінулым годзе Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу гэтых спаборніцтваў, а Вікторыя Азаранка выбыла ў першым раундзе.

Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай трэці раз у кар’еры стала лідэр сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк, а ў мужчын таксама трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.

Рэкардсменамі «Ралан Гарос» з’яўляюцца іспанец Рафаэль Надаль, у якога 14 тытулаў, і амерыканка Крыс Эверт, якая перамагала 7 разоў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.