Вы тут

Раналду пабіў рэкорд чэмпіянату Саудаўскай Аравіі па забітых мячах за сезон


Зорны форвард «Ан-Насра» Крыштыяну Раналду пабіў рэкорд чэмпіянату Саудаўскай Аравіі па забітых мячах за сезон, паведамляе «МИР 24».


Фота з адкрытых крыніц

Напярэдадні 39-гадовы партугалец зрабіў дубль у паядынку 34-га тура з «Аль-Іціхадам». Матч скончыўся з лікам 4:2. Гэтыя галы сталі для яго 34-м і 35-м у сезоне. Папярэдні рэкорд належаў нападаючаму «Аль-Іціхада» Абдэрразаку Амдалле. Ён забіў 34 галы ў сезоне-2018/19.

Усяго на рахунку Роналду 46 забітых мячоў і 13 дзейсных перадач у 45 сустрэчах ва ўсіх турнірах у сезоне 2023/2024.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.